❤️🩹 15 гадоў таму ён пабудаваў гэтую сцяну, а цяпер прыйшоў яе разбурыць За ёй засталося тое, што давялося хаваць ад дыктатарскага рэжыму перад уцёкамі з краіны. Паўтара дзесяцігоддзя ён не мог да гэтага вярнуцца. А цяпер нарэшце змог. 👆 Што было за сцяной, паказваем у відэа!
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
edited 🏠 47 сем'яў у Мазыры засталіся без льготных кватэраў за два тыдні да здачы Семʼі ўжо ведалі нумары сваіх кватэр і рыхтаваліся да афармлення дакументаў. Некаторыя ўжо прадалі машыны ці кватэры і планавалі праз два тыдні зʼехаць з жытла, якое наймалі. Дом на вуліцы Нафтабудаўнікоў, 40 першапачаткова планаваўся для людзей, якія стаялі ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў, сярод якіх шматдзетныя семʼі. За два тыдні да здачы дому мясцовыя ўлады змянілі статус кватэр – цяпер яны будуць арэнднымі. Незадаволеныя мазырчукі выйшлі на вуліцу цэлымі семʼямі і запісалі відэазварот, каб дамагчыся вырашэння гэтай несправядлівасці💪
-
edited
🐕 Выраз «сабакі рэжыму» зайграў новымі фарбамі Міністэрства ўнутраных справаў адрапартавала пра сустрэчу з сілавікамі з М'янмы, што прайшла на базе АМАП ГУУС Менгарвыканкаму. На відэа і фота трапіў робат-сабака, якога выкарыстоўваюць сілавікі. Якія задачы выконвае робат і для чаго ён ведамству – не паведамляецца. Што да прадстаўнікоў Мʼянмы, то ім паказалі не толькі робасабаку, але і «пастановачны спектакль» – зачыстку гандлёвага цэнтру з вызваленнем закладнікаў з вагона, штурмам будынку і спыненнем «масавых беспарадкаў». А яшчэ адвялі ў цір, паказалі спартова-тактычны комплекс, клас падрыхтоўкі для спецыялістаў у кіраванні БПЛА. 📺 Глядзіце наш эфір!
-
🏠 Былому амбасадару Расеі Мезенцаву выдзелілі зямлю ў Драздах – «для службовага карыстання» Пакуль расейскі чыноўнік абжываецца ў Беларусі, 25 беларускіх палітвязняў вывезлі з краіны ў Літву. Пры гэтым многія чакалі значна большага вызвалення: некаторым родным палітвязняў напярэдадні сказалі ехаць сустракаць сваіх блізкіх з калоній – але ў выніку іх так і не выпусцілі. 📺 Што яшчэ адбылося ў Беларусі і вакол яе за апошнія cодні – глядзіце ў нашым штодзённым аглядзе навінаў
-
🚗🚙 Прыгоды нямецкага аўтапраму ў Менску: BMW перастроіўся наўпрост у Volkswagen Ад удару Volkswagen адкінула на бетонную сцяну падземнага пешаходнага пераходу. Кіроўцу і пасажыра BMW даставілі ў медустанову для абследавання. На месцы працавалі ДАІ, МНС і следча-аператыўная група. Ці былі кіроўцы ў цвярозым стане – не паведамляецца. Роўна як няма і іншых падрабязнасцяў аварыі. Паводле беларускага заканадаўства, віноўніку пагражае ад 2 да 30 базавых велічыняў штрафу, або пазбаўленне правоў кіроўцы на 2 гады за парушэнне правілаў манеўравання/перастраення, якое прывяло да стварэнне аварыйнай абстаноўкі.
-
edited
🚫 Анджэй Пачобут распавёў, як яго правяралі на беларускай мяжы Калі памежнік унёс ягоныя дадзеныя ў базу, «загарэліся ўсе чырвоныя лямпачкі, якія ў іх толькі ёсць». Пачобута адвялі на асобную размову, дзе яго спыталі, калі ён збіраецца вяртацца назад, хоць журналіст адказаў, што прыехаў у Беларусь «назусім». Спачатку ў яго паспрабавалі праверыць тэлефон, на што ён сказаў, што не ўмее яго разблакоўваць. А пазней да яго прыйшлі двое памежнікаў і чалавек у цывільным: «Магчыма, гэта быў КДБ. Мяркую, што КДБ, але дакладна не ведаю. І размова са мной у іх асабліва не клеілася» – распавёў былы палітвязень польскаму медыя «Kanał Zero». Пасля каля дзесяці хвілінаў размовы яго адпусцілі.
-
🪖 На тэрыторыі Беларусі адбыўся абмен целамі загінулых паміж Расеяй і Украінай Расея атрымала целы 23 вайскоўцаў, Украіна — 252. Паводле дзяржаўных медыя, на беларускай тэрыторыі ўжо правялі больш за 70 такіх гуманітарных місіяў.
-
edited
🗣 Статкевіч пра перамовы Коўла: «было парушана ключавое правіла гандлю» Палітык і былы палітвязень парадаваўся з нагоды вызвалення 25 палітвязняў учора. Але, разам з падзякай, ён трохі пажурыў амерыканскую дэлегацыю і прааналізаваў яе памылкі: Шчыра кажучы, чаканы вынік. Бо было парушана ключавое правіла гандлю, якое павінны ведаць не толькі спецыялісты па «здзелках», але і любы звычайны пакупнік. Калі купляеш нейкі тавар і загадзя пачынаеш публічна выказваць сваю зацікаўленасць у набыцці яго вялікай колькасці, то прадавец аўтаматычна падыме кошт гэтага тавару. Калі маеш справу з прыроджаным (у літаральным сэнсе) гандляром, то варта прагназаваць яго рэакцыю на свае словы.
-
⚖️ 26-гадовага гамельчука асудзілі на 5,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму Мацвея Баранава абвінавацілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», «дыскрэдытацыі Беларусі», «абразе» і «паклёпе» на Лукашэнку. Прысуд пакінулі без зменаў пасля апеляцыі. Баранаў адбывае пакаранне ў ПК №22. #рэпрэсіі
-
🫡 Яму казалі: «З’язджай ва Украіну». Ён узяў і з’ехаў Беларускі ваяр Джагернаўт пасля 2020 года быў звольнены з працы і паехаў жыць у Польшчу, але там яму не раз нагадвалі, што ён чужы. Цяпер ён ва Украіне – у краіне, дзе ідзе вайна, – і кажа, што менавіта тут яму значна лепш. Як беларус прайшоў гэты шлях і што знайшоў ва Украіне, глядзіце ў нашым відэа. 🎥 А даведацца гісторыю ваяра цалкам вы можаце ў нашай праграме «Ваяры і валанцёры» на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC»
-
edited
🇬🇪 Грузія паведаміла пра дэпартацыю 78 замежнікаў, сярод іх – беларусы Паводле аналізу выдання «Позірк» ад лютага 2026 году гэта ўжо 16 раз, калі ў падобных заявах Дэпартаменту міграцыі МУС Грузіі згадваюцца беларусы. Дакладная колькасць выправаджаных грамадзянаў Беларусі не паведамляецца.
-
edited
💊 Хворую на рак актывістку BYPOL выпусцілі з міграцыйнай турмы ЗША У ізалятары Кацярыне Бартко не давалі неабходных лекаў, і праз гэта яе адпусцілі пры ўмове выкарыстання GPS-маніторынгу. Праз адсутнасць належнага лекавання за апошнія тры месяцы яе стан вельмі моцна пагоршыўся, і яна была шпіталізаваная. Пасля шпіталізацыі яна вернецца не ў міграцыйную турму ICE, а да свайго партнёра ў Маямі: «Калі мне патэлефанаваў наш адвакат, я літаральна закрычаў, бо немагчыма ўявіць сабе гэтае пачуццё, калі ты тры месяцы змагаешся за каханага чалавека. Нарэшце гэты кашмар скончыўся» – сказаў партнёр Кацярыны Дзмітрый Шышоў, які ўвесь час намагаўся прыцягнуць увагу да гэтай справы. Судовае разбіральніцтва па іміграцыйнай справе дзяўчыны павінна адбыцца ў канцы верасня.
-
edited
🪖 Беларусь праводзіць маштабныя вайсковыя вучэнні каля межаў Польшчы і Літвы, у раёне Сувалскага калідору Сувалкскі калідор – адзіная сухапутная сувязь краінаў Балтыі з астатняй тэрыторыяй NATO. Гэтую тэрыторыю лічаць адной з найбольш імаверных мэтаў нападу Расеі і Беларусі на краіны Захаду. На вучэннях танкавыя і механізаваныя падраздзяленні адпрацоўваюць ахову мяжы, дзеянні ва ўмовах ваеннага становішча, барацьбу з дыверсантамі, беспілотнікамі і лёгкай авіяцыяй. Вучэнні таксама праходзяць на Берасцейскім і Ружанскім палігонах. Яны пачаліся 15 верасня будуць доўжыцца да заўтра.
-
edited
🇵🇱 17 верасня – «пункт збору» антыпольскай і антызаходняй рыторыкі прапаганды Дзяржаўная прапаганда называе 17 верасня «вызваленчым паходам» чырвонай арміі, а міжваенную Польшчу – «акупантам» і крыніцай «прыгнёту» беларусаў. Паводле гісторыка Паўлюка Быкоўскага, у гэты дзень усе антыпольскія наратывы, якія гучаць цягам году, збіраюцца ў кампактную форму. А затым гэтыя гістарычныя сюжэты прапаганда звязвае з сучаснай палітыкай Захаду. 🔗 Як прапаганда выкарыстоўвае гэты дзень для крытыкі Захаду – разбіраем у нашым матэрыяле ✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
-
edited
🤔 Што дасць Беларусі зняцце амерыканскіх санкцыяў? Бізнесовец і вядоўца праграмы «Атма$фера» Аляксандр Кныровіч выказаў сваё меркаванне: «Няма ніякіх паставак «Беллесбумпраму» ў ЗША і, канешне, лідская «Лакафарба» не канкурэнтаздольная на амерыканскім рынку». Таксама ён адзначыў, што для найбольш важныя санкцыі – еўрапейскія: «Еўрапейскія санкцыі пакуль застаюцца на месцы. Таму гэта такі паказнік, што ЗША вядуць нейкі дыялог, што яны гатовыя знімаць санкцыі, але ніякага фінансавага выніку ці дапамогі беларускаму бюджэту ці асабіста (Аляксандру) Лукашэнку ад зняцця гэтых санкцыя ў не будзе». ❓А вы як думаеце?
-
📱Узлом пацвердзілі, уцечку звестак – не Міжнародны тураператар TEZ TOUR, які працуе і ў Беларусі, пацвердзіў кібератаку на свае рэсурсы. Частка сэрвісаў пакуль не працуе, у тым ліку браніраванне тураў. У кампаніі кажуць, што сістэмы паступова аднаўляюць. Пра ўзлом сайту тураператара стала вядома 15 верасня. Хакеры заявілі, што атрымалі доступ амаль да 400 млн запісаў, у тым ліку пашпартных і фінансавых звестак. У TEZ TOUR сцвярджаюць, што прыкметаў уцечкі дадзеных кліентаў і партнёраў пакуль не выявілі.
-
🔺Некаторыя з вывезеных у Літву палітвязняў хочуць пераехаць у Польшчу. Латушка паабяцаў падтрымку Пра гэта распавёў у нашым эфіры Павел Латушка: «Група беларусаў, якая вызвалена сёння і знаходзіцца ў Літве, хацела бы пераехаць у Польшчу, пачаць працэдуру міжнароднай абароны і легалізацыі. Даслаў толькі што ліст [у польскі МЗС], і будзем у камунікацыі. Спадзяюся, што заўтра атрымаем згоду, і частка з іх зможа пераехаць у Польшчу. Будзем тут дапамагаць. Дапамагаюць усе: і ЦБС, і ініцыятыва «Вольная», і нашы праваабарончыя арганізацыі. Уся наша інфраструктура дэмакратычных сілаў, якая створаная, працуе на гэта. Гэта нашыя абавязак і адказнасць. Але тут, канешне, рашэнне за польскімі ўладамі».
-
edited 👆 Дроны гэтай ноччу атакавалі Расею – гарэлі вайсковы аэрадром і НПЗ У Растове-на-Доне пасля выбухаў вялікі пажар заўважылі на тэрыторыі вайсковага аэрадрому. Адна з крыніцаў узгарання была каля стаянкі самалётаў. А ў Яраслаўлі пад удар трапіў нафтаперапрацоўчы завод «Слаўнафта – ЯНАС». Там таксама ўспыхнуў пажар.
-
☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔸 «Быць у няволі – гэта як быць пахаваным жыўцом» У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў. 🔸 «Дыктатары любяць гандляваць сваімі людзьмі» Франак Вячорка – чаму вызвалілі менш палітвязняў, чым чакалася. 🔸 Альгерд Бахарэвіч прэзентаваў у Варшаве польскі пераклад «Сабакаў Еўропы» Гэта кніга, якую сам аўтар называе сваім галоўным творам. #штопачытаць
-
edited 🤩 «Памяняем дах, купім бычка з кароўкай» Маладая сям'я ў Шчучынскім раёне знайшла ў печы скарб - шкляны слоік і скрутак з грашыма. Банкноты ўзору 2000 года рознай вартасці на 9 мільёнаў тагачасных рублёў. «Машыну з салону возьмем, дах паправім, бычка з кароўкай купім». Так жартуюць аўтары відэа і тлумачаць паходжанне грошай. «Бабуля схавала, а потым памерла. Мы толькі цяпер знайшлі». Грошы праляжалі ў схованцы каля 10 гадоў. 🤷♂️
- Older posts