😢 У Астравецкім раёне мужчына згарэў у кабіне трактара Агонь цалкам знішчыў кабіну і пашкодзіў колы трактара. Унутры машыны знайшлі моцна абгарэлае цела мужчыны. Выратаваць чалавека не ўдалося. Трагедыя здарылася 16 верасня на полі каля вёскі Гурнікі. Ратавальнікаў выклікаў мясцовы жыхар, які заўважыў пажар у полі. Паводле папярэдняй версіі, прычынай пажару магло быць парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання.