📖 Віктар Марціновіч выдаў новы раман, дзе закранае праблему падзеленасці беларусаў на тых, хто з'ехаў ды тых, хто застаўся Твораў такога маштабу пісьменнік не выпускаў ажно 8 гадоў. Да таго ж свежы раман «Глыбіня» напісаны па-беларуску. «Што будзе з намі, калі мы раптам апынемся па розныя бакі – краіны, гісторыі, уласнага жыцця? Адна краіна расколваецца на “да” і “пасля”. На тых, хто застаўся, і тых, хто знік, забраўшы з сабой мову, памяць, цывілізацыю. Цэлы свет распадаецца на часткі, і кожная з іх пачынае жыць паводле ўласных законаў. Але героі гісторыі застаюцца знітаваныя агульным мінулым, выбарам, які нельга адмяніць, і пытаннямі, на якія няма простых адказаў. Ці можна зноў стаць адным цэлым? І ці хто-кольвек гэтага хоча?», – гаворыцца ў рэцэнзіі. Наклад «Глыбіні» надрукавалі ў Вроцлаве, у выдаўніцтве KEW. 👉 Замовіць яе анлайн можна вось тут