☝️Падлеткі паканфліктавалі з-за электроннай цыгарэты. Распачатая крымінальная справа У Салігорску 17-гадовы падлетак здаваў электронную цыгарэту ў арэнду па 15 рублёў за суткі. Адным з ягоных «кліентаў» стаў 13-гадовы хлопчык. Вэйп у сына знайшла маці і выкінула яго. Уладальнік запатрабаваў ад хлопчыка 40 рублёў і прыгразіў расправай: «разбіць твар», калі не заплаціць. Праз некалькі дзён падлеткі сустрэліся каля пад'езда. Як сцвярджае міліцыя, 17-гадовы падлетак дастаў пнеўматычны пісталет і тройчы стрэліў у рукі і ногі 13-гадовага. Хлопчык у слязах прыбег дадому і расказаў пра ўсё маці. Яна звярнулася ў міліцыю. Супраць старэйшага распачалі крымінальную справу.☝️