🎸Легенда беларускай рок-сцэны святкуе дзень народзінаў. Складана паверыць, але яму ўжо 61 Першы альбом, у запісе якога прыняў удзел Лявон Вольскі – «Дваццаць восьмая зорка» гурту «Мроя» – выйшаў яшчэ ў СССР. Далей было Адраджэнне 90-х, эксперыменты 2000-х, сольныя праекты 2010-х. Пасля падзеяў 2020-га Вольскі, як і сотні тысяч беларусаў, апынуўся ў вымушанай эміграцыі. Цяпер гэты жыццёвы разварот таксама знаходзіць сваё адлюстраванне ў творчасці музы́кі. ✅ Прыгадваем біяграфію і дыскаграфію чалавека-эпохі 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі