Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 10.9%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 14 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
  1. edited

    ☝️Спецпасланнік Трампа Джон Коўл – ужо ў Вільні Паведамленне пра гэта з'явілася на афіцыйным сайце МЗС Літвы. Меркавана, сёння ўвечары або заўтра ён вырушыць у Менск для чарговага раўнду перамоваў з Лукашэнкам. ✍️ Коўл ужо правёў сустрэчу з міністрам замежных справаў Літвы Кястутысам Будрысам, падчас якой абмеркаваў справу вызвалення чарговых палітвязняў, якіх трымае за кратамі рэжым Лукашэнкі. Таксама Будрыс давёў да ведама спецпасланніка Трампа інфармацыю пра падземныя тунэлі на беларуска-літоўскай мяжы, якія выкарыстоўваюцца для перакідвання мігрантаў.

  2. edited

    🐍 Вось такія «гірлянды» пабачыла жыхарка Менску ў адным з лесапаркаў Клубок вужоў паклапаціўся пра добрае маскаванне на ствале дрэва, але ад вока пільнага чалавека ўсё роўна не схаваўся. 📹 Відэа: Минск. Главное!

  3. 😨 Нецвярозая пенсіянерка не дала рады праехаць роварам праз мост даўжынёй тры метры – яна звалілася ў ваду і патанула Пра трагедыю, якая здарылася ў суботу ў Мёрах, піша канал Беларускага таварыства ратавання на вадзе. 71-гадовая жанчына перасякала на ровары невялічкі масток праз раку Мёрыца. Яна не ўтрымала раўнавагу, звалілася з яго ў ваду і захлябнулася. Паведамляецца, што пенсіянерка была нападпітку.

  4. 🗑 «Самага небяспечнага злачынцу злавілі – можна спаць спакойна» Случчанку могуць аштрафаваць за тое, што «няправільна» выкінула смецце. Камунальнікі нават не паленаваліся адгледзець камеры відэаназірання, каб устанавіць асобу «парушальніцы». Хоць жанчына «хацела як лепш» – яна падумала, што непатрэбныя ёй рэчы захоча забраць хтосьці іншы, таму і не стала запіхваць іх у кантэйнер. ✍️ Таксама ў выпуску: аднаўленне пошукаў загінулага беларускага альпініста, узмацненне ціску на прыватныя медцэнтры, Туск непакоіцца з нагоды магчымай пагрозы для Польшчы. 👀 Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце

  5. 💬 «Людзі ў Беларусі добрыя, чыста, бяспечна – але жыць няма на што... Бедная краіна, абмежаваныя магчымасці» Сярод пэўнай (не вельмі шырокай) групы замежнікаў Беларусь дагэтуль мае рэпутацыю «астраўка стабільнасці», якой кіруе «моцны гаспадар», што не «дапусціў вайны». Гэты ж наратыў актыўна прасоўвае і лукашэнкаўская прапаганда. Пра што прапаганда не кажа – дык гэта пра тое, што адным энтузіязмам ад кіравання «моцнага гаспадара» сыты не будзеш. Трэба таксама мець нейкія фізічныя рэсурсы ды фінансавыя сродкі для ўласнага існавання. Вось на гэтым моманце ў многіх «збеглых з капіталістычнага Захаду» і разбіваюцца «ружовыя акуляры». Расказваем гісторыі людзей, якіх спакусіла ўяўная беларуская «стабільнасць», аднак пазней ударыла па галаве суворая беларуская рэальнасць. ✅ Чытайце матэрыял на сайце 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі

  6. 💵 Школьніца расказала ў Threads пра паборы ў сваёй школе. Сума ўражвае Аўтарка допісу сцвярджае, што сёлета ў чэрвені здавала выпускныя іспыты ў 9 «Б» класе менскай сярэдняй школы №66: «Бацькоўскі камітэт з класным кіраўніком незаконна сабралі з бацькоў амаль 5 тысяч рублёў "на іспыты". Закупалі прадукты харчавання ў нечуваных маштабах для камісіі» Школьніца далучыла да сваёй публікацыі скрыншоты з чатаў, якія пацвярджаюць ейныя словы. Яна ўжо нават звярнулася да Лукашэнкі, хоць і падкрэслівае: «разумею, што не змагу дамагчыся справядлівасці, а горш будзе толькі мне».

  7. edited

    У гарах Кыргызстану аднавілі пошук цела беларуса Мікалая Свірыдава Гэта быў найстарэйшы і найбольш дасведчаны ўдзельнік групы альпіністаў, якая загінула на піку Курумды на пачатку жніўня. Целы іншага беларуса Максіма Палянскага, а таксама грамадзяніна Літвы Сяргея Рубцова знайшлі яшчэ тры тыдні таму. З імі ўжо была праведзеная працэдура апазнання, пасля чаго іх транспартавалі на радзіму. Пошукі Мікалая Свірыдава перапынялі праз пагрозу лавінаў ды камняпадаў у месцы імавернага знаходжання ягоных парэшткаў. Цяпер аперацыю аднавілі, у ёй бяруць удзел пяцёра байцоў Асобнага рэспубліканскага ратавальнага атраду Кыргызстану, паведамляе @onlinerby.

  8. 🍄 У Баранавіцкім раёне знайшлі пенсіянерку, якая два дні правяла ў лесе пасля паходу ў грыбы Жанчына знікла 11 верасня каля вёскі Дэколы. Да пошукаў далучыліся больш за 70 чалавек. Пенсіянерку знайшлі і перадалі медыкам. Яна шпіталізаваная.

  9. 📈 🛢 Цэны на нафту зноў растуць на фоне новага абвастрэння на Блізкім Усходзе 14 верасня кошт нафты Brent перавысіў $107 за барэль пасля паведамленняў пра атакі еменскіх хусітаў на тэрыторыі Саудаўскай Аравіі і інцыдэнт з караблём у Хурмузскай пратоцы. Рост склаў больш за 2%. На гэтым фоне даражэе і расейская нафта, што азначае дадатковыя даходы для бюджэту РФ і часткова зніжае эфект ад заходніх санкцыяў. Эксперты адзначаюць, што сітуацыя на Блізкім Усходзе цяпер застаецца адным з галоўных фактараў, якія ўплываюць на сусветныя энергетычныя рынкі.

  10. 🐻 Пад Воршай мядзведзь гуляў проста каля трасы Жывёліна спакойна шпацыравала ўздоўж дарогі каля вёскі Свісцелкі.

  11. 💬 Візіт Джона Коўла ў Менск наўрад ці прывядзе да спынення рэпрэсіяў у Беларусі На думку палітычнага аглядальніка Валерыя Карбалевіча, максімум, на што могуць пайсці беларускія ўлады цяпер, – вызваленне чарговай групы палітвязняў. А вось сістэмныя крокі, такія як спыненне палітычнага пераследу або шырокая амністыя, застаюцца малаверагоднымі. «Беларускія ўлады не саспелі да таго, каб рабіць прынцыповыя крокі ў бок лібералізацыі», – адзначае аналітык. Пры гэтым Карбалевіч лічыць, што перамовы ўсё ж маюць значэнне: яны дазваляюць шукаць магчымасці для вызвалення людзей і паступова пашыраць межы магчымага.

  12. edited

    🇵🇱 Дональд Туск заявіў, што Польшча рыхтуецца да магчымых наступстваў эскалацыі з боку Расеі Такую заяву ён зрабіў пасля нарады з кіраўнікамі сілавых структураў і міністрамі на фоне ўчорашніх расейскіх удараў паблізу польскай мяжы. Паводле польскага прэм’ера, апошнія атакі сведчаць пра рост пагрозаў, таму ўлады пераходзяць да ўзмоцненага рэжыму бяспекі. Асаблівую занепакоенасць выклікае выкарыстанне Расеяй рэактыўных беспілотнікаў з большай дальнасцю і дакладнасцю, піша RMF24. Туск падкрэсліў, што Варшава не хоча нагнятаць сітуацыю, аднак не выключае розных сцэнароў і рыхтуецца да магчымых спробаў атак на інфраструктуру краіны.

  13. ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔺 Жанчына скардзілася на псіхічныя праблемы, а пасля забіла траіх дзяцей Распавядаем пра справу, якую абмяркоўваюць па ўсім свеце. Чытайце па спасылцы. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 🔺 Як пачаўся школьны год у Беларусі? Заточка ў заплечніку, дзённік не на той мове і 38 чалавек у класе – распавядзем пра найбольш рэзанансныя факты. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 🔺 На Венецыянскім кінафестывалі назвалі пераможцаў Упершыню за 40 гадоў на фестывалі паказалі фільм пра Беларусь. Як яго сустрэла журы – чытайце на нашым сайце. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. #штопачытаць

  14. 💥 #галоўнае за 13 верасня ✔️Расея атакавала цягнік «Кіеў-Варшава», што стаяў проста на ўкраінска-польскай мяжы, а таксама ўдарыла па АЗС каля пункта пропуску. Непадалёк ад месца ўдару ў іншым цягніку знаходзіліся еўрапейскія чыноўнікі ✔️Сяргей Ціханоўскі зрабіў нечакана рэзкі выпад на адрас жонкі Святланы ✔️Раман Пратасевіч ажаніўся ў трэці раз. Абранніца – «ведзьма», якая захапляецца таро ✔️Трамп заявіў, што «Зяленскі мусіць спыніць удары па вырабніцтву дызельнага паліва» ў РФ ✔️Арына Сабаленка саступіла Алене Рыбакінай у фінале US Open. Беларуска сёлета застанецца без тытулаў Вялікага Шлему ✔️Літоўскія вайскоўцы прынялі чараду птушак за дроны і абвесцілі на ўсходзе краіны паветраную трывогу ✔️«Абганяю інамарку, дзеўкі млеюць за вуглом». Смалявіцкі чыноўнік «разарваў» сцэну на «Дажынках» ✔️Сканфіскаваная заточка, пагарда да беларускамоўных дзённікаў, дысбаланс ва ўкамплектаванасці класаў. Разбіраемся з праблемамі, якія прынёс новы навучальны год ✔️Нацыянальная традыцыя? Беларусы зноў залезлі на лаўку, зняўшы перад тым абутак ✔️«Ён нібы з самалёта выпаў». Беларускі Threads шакаваны выглядам сэндвічу з Нацыянальнага аэрапорту #рэпрэсіі: ▫️27-гадовага айцішніка асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці». Ён жыў у Польшчы, аднак новы год-2026 вырашыў сустрэць на радзіме, і быў затрыманы ▫️Роўна 6 гадоў таму берасцейцы проста патанчылі ў карагодзе пасярод вуліцы. Гэта вылілася ў крымінальную справу для дзясяткаў людзей

  15. 🔸Наведнікі Гарадзенскага заапарку занепакоіліся тым, што рысь трымаюць у малой клетцы замест вальеру Аднак у гэтай сітуацыі не ўсё так проста. Супрацоўнікі заапарку патлумачылі, у чым справа. Расказваем у відэа 👌

  16. 🙃 Нацыянальная традыцыя? Беларусы зноў залезлі на лаўку, зняўшы перад тым абутак Гэта не архіўны кадр з 2020-га – здымак быў зроблены ў Берасці сёння раніцай. Як піша аўтарка посту, людзі сабраліся на вуліцы Савецкай паглядзець выступ вулічных кітайскіх артыстаў.

  17. 👀 У часе сённяшняга ўдару па цягніку на ўкраінска-польскай мяжы зусім блізка быў іншы цягнік – з еўрапейскімі чыноўнікамі Згодна са звесткамі нямецкага выдання Der Spiegel, у ім быў дарадца канцлера ФРГ па бяспецы Гюнтэр Заўтэр, адказныя за бяспеку чыноўнікі з Францыі, Італіі ды Вялікай Брытаніі, а яшчэ былы міністр замежных справаў Швецыі Карл Більдт ды былы брытанскі прэм'ер Борыс Джонсан. Усе пералічаныя (плюс шэраг дэпутатаў Бундэстагу) вярталіся ў Еўразвяз пасля наведвання канферэнцыі па бяспецы YES (Yalta European Strategy) у Кіеве.

  18. edited

    🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня! У сённяшнім выданні абмяркуем, як праходзіць візіт Анджэя Пачобута ў Беларусь ды што вядома перад прыездам у краіну Джона Коўла. Таксама пагаворым пра ўзаемаадносіны дзяржаўнай і прыватнай медыцыны, дзе служыцьме Коля Лукашэнка ды якую ролю рыхтуе яму ўзурпатар. Паглядзім, як прайшоў альтэрнатыўны дзень Гомлю ў Варшаве ды чым уразілі сацсеткі беларускія чыноўнікі. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://www.youtube.com/live/OSnNmxZeZWs

  19. edited

    💬 «ТихановскИЙ или ТихановскАЯ была случайным человеком до лета-2020»? Сяргей Ціханоўскі і раней шматлікімі намёкамі даваў зразумець, што не ў захапленні ад дзейнасці Офісу Ціханоўскай, але гэтым разам адважыўся на адкрыты выпад у бок сваёй жонкі: «Не дазваляйце ім перапісаць гісторыю. Заўтра мы даведаемся, што менавіта Света адкапала Курапаты, а бацька Зянон быў у яе на падхваце». Прэс-сакратарка Ціханоўскай Ганна Красуліна сказала «Белсату», што лідарка дэмсілаў «не каментуе заяваў мужа». ✅ Больш чытайце на нашым сайце 🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі

  20. Роўна 6 гадоў таму берасцейцы проста патанчылі ў карагодзе пасярод вуліцы. Гэта вылілася ў крымінальную справу для дзясяткаў людзей Пераслед спыніўся толькі нядаўна – калі самаабвешчаныя ўлады пераключыліся на больш важную для сябе «справу Гаюна». Прыгадваем той гістарычны карагод. Паглядзіце!

  21. Older posts