👀 Варшаўская пракуратура выставіла абвінавачванні двум IT-спецыялістам, што супрацоўнічалі з «Белсатам» Абодва мужчыны – Кшыштаф М. і Шыман П. – грамадзяне Польшчы. Следства лічыць, што першы з іх атрымаў ад дзяржаўнага польскага тэлебачання (TVP) грошы за шэраг паслугаў, аднак не выканаў іх. Да таго ж, згодна з матэрыяламі пракуратуры, ён выставіў фальшывыя фактуры на агульную суму каля 4,5 млн злотых (больш за мільён еўраў). Выстаўленне фальшывых фактураў (на суму каля 4,2 млн злотых, трохі меней за мільён еўраў) закідаюць і другому абвінавачанаму, Шымону П. Акрамя таго, ён нібыта ўвёў TVP у зман адносна рэальнай вартасці сваіх IT-паслугаў, завысіўшы іхны кошт. Ні Кшыштаф М., ні Шыман П. сваёй віны не прызналі. Да іх ужытыя абмежавальныя захады. Следства працягваецца, справа пакуль не накіраваная ў суд.