⚽️ У футбольным чэмпіянаце Беларусі ўпершыню зладзілі матч з сістэмаю VAR. У большасці еўрапейскіх лігаў яе выкарыстоўваюць ужо 7-8 гадоў «Гістарычная падзея» здарылася ўчора на Нацыянальным стадыёне ў Менску. VAR дапамагаў суддзям матчу «Дынама» (Менск) – «Дынама» (Берасце). Берасцейцы ў гэтай гульні мінімальна перамаглі (1:0), а ўмяшальніцтва высокатэхналагічнай сістэмы так нідзе і не спатрэбілася – спрэчных момантаў не было. ✍️ VAR (Video Assistant Referee) – сістэма відэадапамогі футбольным суддзям, якая дазваляе дакладна вызначаць наяўнасць ці адсутнасць афсайдаў, фалоў, галоў ды іншых важных момантаў гульні, якія могуць паўплываць на вынік. Упершыню на міжнародным узроўні яе праверылі ў 2017-м годзе. Праз год сістэма актыўна выкарыстоўвалася на чэмпіянаце свету ў Расеі, а ў большасці сур'ёзных еўрапейскіх лігаў стала ўкараняцца ў 2018-2019 гадах.