💥 #галоўнае за 14 верасня ✔️Джон Коўл ужо прыляцеў у Вільню і сустрэўся там з міністрам замежных справаў Літвы. Неўзабаве спецпасланнік Трампа будзе ў Менску ✔️У Ваўкавыску адкрыецца навучальны пункт пры Саюзе палякаў. 4 гады таму ў гэтым райцэнтры «зрусіфікавалі» польскамоўную школу ✔️Польскія вайскоўцы дасталі з Балтыйскага мора дзіўны дрон. Міністр абароны мяркуе, што ён расейскі ✔️«Патрыярх» беларускай рок-сцэны Лявон Вольскі святкуе 61-шы дзень народзінаў ✔️Іх спакусіла ўяўная беларуская «стабільнасць», аднак пазней ударыла па галаве суворая беларуская рэальнасць. Гісторыі замежнікаў, якія пераехалі ў РБ і расчараваліся ✔️Віктар Марціновіч выдаў раман «Глыбіня». У ім закранаецца тэма разрыву паміж беларусамі ў эміграцыі ды беларусамі ўнутры краіны ✔️На прадпрыемстве «Рэчыцадрэў» здарыўся пажар, адзін працаўнік атрымаў апёкі ✔️Пенсіянеры і расейскамоўныя ставяцца да беларусаў найлепш, а моладзь – найгорш. Вынікі апытання сярод латвійцаў ✔️У футбольным чэмпіянаце Беларусі ўпершыню зладзілі матч з сістэмаю VAR #рэпрэсіі: ▫️Менскі гарадскі суд асудзіў 57-гадовага прадпрымальніка за данаты ў падтрымку Украіны ▫️Праваабаронцы даведаліся, што за апошнія паўгода ў «спіс экстрэмістаў» былі ўнесеныя 10 чалавек, якім інкрымінавалі «здраду дзяржаве»