Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

⬜️🟥⬜️ Канал про борьбу за свободную Беларусь. Только объединившись вместе - мы сможем победить режим. Вы сами можете предложить новость , поделиться важной информацией ,которая в последующем правильно и безопасно сработает : 👉🏻 @Zyvy_Holas_BOT

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 132.7%2.2K avg views
Posting 12.7/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 0.0
  1. repost

    Атрымалі адказ ад Офіса Прэзідэнта Украіны на наша зварот адносна беларускага добраахвотніка з пазыўным «Адам». У 2022 годзе ў выніку расійскага абстрэлу Адам страціў усе дакументы, у тым ліку беларускі пашпарт. Пасля гэтага ён добраахвотна пайшоў абараняць Украіну і больш за чатыры гады ваяваў супраць расійскай агрэсіі. Сёння ён не можа ўрэгуляваць свой прававы статус ва Украіне, бо без нацыянальнага пашпарта гэта немагчыма нават пры наяўнасці пацверджанага ўдзелу ў баявых дзеяннях. На жаль, гэта не адзінкавы выпадак. Беларускія добраахвотнікі, якія страцілі дакументы або не могуць іх аднавіць з-за пагрозы пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі, маюць патрэбу ў заканадаўчым вырашэнні гэтай праблемы. Офіс Прэзідэнта накіраваў наша зварот у Кабінет Міністраў Украіны для разгляду. Працуем далей. У адзінстве наша сіла! Жыве Беларусь! Слава Украіне!

  2. ЦРУ папярэдзіла Еўропу пра магчымыя атакі расійскіх дронаў з мора ЦРУ ЗША папярэдзіла некалькі еўрапейскіх урадаў пра магчымую расійскую аперацыю з выкарыстаннем дронаў супраць Іспаніі, Францыі або Італіі. Пра гэта паведаміла іспанская El Mundo, спасылаючыся на крыніцы, знаёмыя з разведданымі. Паводле апісанага сцэнару, беспілотнікі «Гербера» могуць хаваць у кантэйнерах на гандлёвых суднах і запускаць з мора. Гэтыя дроны маюць далёкасць да 600 км, хуткасць каля 160 км/г і масу да 18 кг. Мяркуецца, што мэтамі могуць стаць парты, аэрапорты і іншая крытычная інфраструктура. Невялікая баявая частка такога БПЛА не прызначаная для разбурэння буйных аб’ектаў, але можа выклікаць пажар або часова спыніць іх працу. Магчымая эскалацыя сталася пасля візіту дырэктара ЦРУ Джона Рэткліфа ў Маскву 25 жніўня. Еўрапейскія ўлады ўжо ўзмацняюць увагу да пагрозы расійскіх дронаў і гібрыдных атак.

  3. Польшча асцярожна аднаўляе кантакты з Беларуссю Каардынатар польскіх спецслужбаў Томаш Семоняк заявіў, што Варшава асцярожна і спакойна падыходзіць да адносінаў з Мінскам і падтрымлівае кантакты на ўзроўні кіраўнікоў МЗС. Ён назваў важнымі вынікамі такой палітыкі вызваленне Анджэя Пачобута і іншых палітвязняў, а таксама значнае зніжэнне міграцыйнага ціску на польска-беларускай мяжы. Паводле Семаняка, змяншэнню міграцыйнага ціску спрыялі таксама ўзмацненне польскай мяжы, разгортванне дадатковых сіл вайскоўцаў, памежнікаў і паліцыі. Ён падкрэсліў, што сустрэчы польскіх і беларускіх чыноўнікаў варта праводзіць у Нью-Ёрку, дзе бакі могуць весці кантакты без стварэння ілюзіі нармалізацыі адносінаў. Семоняк таксама адзначыў ролю ЗША і спецпасланніка Джона Коула ў працэсах, якія прывялі да вызвалення сотняў людзей, у тым ліку Пачобута. Ён заявіў,што палітыка Трампа ў дачыненні да Беларусі, на яго думку, накіраваная на тое, каб трымаць Мінск як мага далей ад Расіі, хоць гэта і з'яўляецца складанай задачай.

  4. 😜Что происходит в Беларуси, неужели менты, только с экстремистами работать могут, а воровство, цыганский беспредел и рабочий хаос процветает на местах ⁉️

  5. edited

    ⚡️У Польшчы загарэлася станцыя Starlink — разглядаюць версію дыверсіі Пажар адбыўся ўвечары 23 верасня ў Воля-Крабоўскай у Мазавецкім ваяводстве. Агонь удалося патушыць, аднак былі пашкоджаныя размеркавальны шчыт і электрагенератар. Польскія службы разглядаюць дзве магчымыя прычыны — падпал і кароткае замыканне. Пра здарэнне ўжо паведамілі спецслужбам, таму версія магчымага наўмыснага ўмяшання таксама правяраецца. Станцыя Starlink мае важнае значэнне для рэгіёну: яна забяспечвае спадарожнікавым інтэрнэтам значную частку Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку Украіну. Пакуль няма пацверджання, што пажар быў дыверсіяй. Але сам факт таго, што гэта інфраструктурны аб’ект, звязаны з сувяззю ў рэгіёне,гаворыцца аб многім.

  6. edited

    😭Беларусь страціла, а Польшча атрымала кадры, бізнес і падаткі Пасля 2020 года Беларусь пачала губляць адзін з найбольш перспектыўных сегментаў сваёй эканомікі. Да 2021 года IT-экспарт дасягнуў каля $3,2 млрд, а ў 2019-м у галіне працавала больш за 85 тысяч чалавек. Пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны адток рэзка ўзмацніўся: толькі ў 2022 годзе Беларусь пакінулі каля 17 тысяч IT-спецыялістаў. Наступствы ўжо бачныя ў лічбах: доля IT у ВУП знізілася да 4,7% у 2022 годзе, а IT-экспарт упаў з $3,2 млрд у 2021-м да $2,7 млрд у 2022-м і $1,8 млрд у 2023-м. Паводле OSW, колькасць занятых у галіне пасля адтоку зменшылася да больш чым 60 тысяч. А што атрымала Польшча? За час працы Poland.Business Harbour было выдадзена 95 545 віз, а паводле дадзеных ABBA, у ЕС цяпер працуе больш за 9300 кампаній з беларускімі ўладальнікамі, каля 80% з іх — у Польшчы. Гэтыя кампаніі стварылі больш за 25,8 тысячы працоўных месцаў, а іх даходы ў Польшчы ў 2023 годзе перавысілі €2,6 млрд. То бок пасля 2020 года адбылася своеасаблівая эканамічная перадача: Беларусь губляла інжэнераў, высокваліфецыраванных спецыялістаў, медычных працаўнікоў, настаўнікаў, прадпрымальнікаў, экспарт і патэнцыял для развіцця, а Польшча атрымлівала адукаваных людзей, новыя кампаніі, працоўныя месцы і падатковую базу. І самае балючае тут нават не страчаныя сённяшнія мільярды. Беларусь страціла частку адукаваных, маладых людзей, якія маглі ствараць новыя кампаніі, тэхналогіі і працоўныя месцы заўтра. Рэпрэсіі супраць грамадства ў выніку сталі не толькі палітычнай, але і вельмі дарагой эканамічнай цаной

  7. ⛪️ 🙏У Беларусі зноў не ўдалося прадаць маёмасць ксяндза Генрыха Акалатовіча — на аўкцыён ніхто не прыйшоў. Не знайшлося пакупнікоў ні на Volkswagen Transporter 2007 года за 16 860 рублёў, ні на ікону XVIII стагоддзя «Уваскрасенне Хрыста з гроба» за 2 400 рублёў. Пасля чарговай няўдалай спробы «БелЮрЗабеспячэнне» прапануе спагнанніку забраць маёмасць у кошт пагашэння запазычанасці. Раней на таргі ўжо выстаўлялі іншыя аўтамабілі, іконы і зямельны ўчастак святара. Ксяндза Генрыха Акалатовіча асудзілі на 11 гадоў калоніі па абвінавачанні ў «здрадзе дзяржаве». У лістападзе 2025 года яго вызвалілі пасля «памілавання». Пасля вызвалення святар выехаў у Рым. Цяпер нават яго маёмасць працягваюць распрадаваць у Беларусі.

  8. edited

    Трамп сення асабіста сустрэў Сі Цзіньпіна на авіябазе Эндрус у ЗША. Кітайскаму лідару зладзілі ўрачысты прыём з чырвонай дарожкай і пралётам бамбавікоў. Такі фармат сустрэчы для ЗША стаў сапраўды рэдкім. Апошні раз амерыканскі прэзідэнт сустракаў замежнага лідара ў Эндрусе ў 1962 годзе. Тады Джон Кэнэдзі вітаў прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Гарольда Макмілана. Цікава, што падчас травеньскага візіту Трампа ў Кітай Сі асабіста не сустракаў яго ў аэрапорце. Цяпер жа Вашынгтон прадэманстраваў максімальна высокі ўзровень пратакольнай увагі да кітайскага кіраўніка. Сустрэча Трампа і Сі падкрэслівае асаблівае значэнне амерыкана-кітайскіх адносін у цяперашняй сусветнай палітыцы.

  9. edited

    Сённяшні ўдар па Кіеве паказальны Расія атакавала сталіцу балістычнымі ракетамі ў той момант, калі Зяленскі ў ЗША абмяркоўваў з амерыканскімі кангрэсменамі ўзмацненне санкцый і шляхі спынення вайны.Загінулі як мінімум два чалавекі, ёсць параненыя, пашкоджаныя жылыя дамы, радзільня, энергетычныя і іншыя аб'екты.Крэмль не гатоў спыняць ракетныя ўдары. Але такая тактыка мае і адваротны бок: чым даўжэй працягваюцца ўдары па ўкраінскай энергетыцы, тым больш становіцца пашырэнне ўзаемных удараў па энергетычных аб'ектах. Пад пагрозай могуць апынуцца ўжо расійскія рэгіёны— Белгарадская, Курская, Бранская, Варонежская вобласці і далейшыя энергацэнтры.Расійская ППО абараняе буйныя гарады, але абараніць кожную электрастанцыю, падстанцыю і нафтавы аб'ект немагчыма. Так вайна, якую Крэмль вядзе супраць Украіны, можа ўсё мацней адбівацца і на саміх жыхарах Расіі.І зіма 2026/27 можа стаць цяжкай не толькі для Украіны: калі Масква не спыніць эскалацыю, наступствы энергетычнай вайны будуць адчуваць па абодва бакі фронту.

  10. edited

    👍😁Зеленскі: у Маскву — на ракеце Расійскія нахабныя журналісты спрабавалі спытаць ў Уладзіміра Зяленскага, калі ён прыедзе ў Маскву. Прэзідэнт Украіны не назваў даты, але адказаў, што ў выпадку такога візіту ён прыедзе «на ракеце».

  11. ЦРУ папярэдзіла Польшчу пра магчымыя правакацыі РФ супраць банкаўскай сістэмы Паводле Newsweek, ЗША рэкамендавалі Польшчы падрыхтаваць банкаўскую сістэму да магчымых расійскіх атак на падводную тэлекамунікацыйную інфраструктуру. Гаворка ідзе пра кабелі ў Атлантыцы і Балтыйскім моры, ад якіх залежаць міжнародныя фінансавыя аперацыі. Праз гэтыя кабелі штодня праходзяць міжбанкаўскія пераводы на суму каля $10 трлн.

  12. edited

    «Вы хотели взять Киев за три дня. Как так получилось, что спустя четыре года у вас горит москва?» – заявил Сибига Лаврову

  13. repost

    😡Беларускае Палессе пад чужым сцягам «Казачы курэнь Палесься» са Смалявічаў заняў другое месца на фестывалі «Казачья станица» ў Маскве, дзе яго прадставілі як традыцыю Беларусі. Асабліва паказальна, што арганізатар курэня Стэпан Жэрнасек пазіраваў разам з афіцэркай расійскай арміі, якая ўдзельнічала ў вайне супраць Украіны. На фестывалі беларускую дэлегацыю называлі адзінай з Беларусі, а «казакоў» звязвалі з удзелам у так званай «СВА». Зноў пад выглядам «традыцый» і «адзінства народаў» расійская ідэалогія заходзіць у Беларусь і прысвойвае сабе беларускую культуру. Гэта ўжо не проста фестываль — гэта чарговая спроба Расіі сцерці беларускую самабытнасць і ўцягнуць яе ў сваю ваенную і імперскую прастору.

  14. edited

    🔞 18+ А вось і відэа , як у расійскай арміі катуюць беларусаў, якія пагадзіліся ваяваць на баку Расіі. На відэа мужчыну, якога называюць «бульбашом», падвесілі да дрэва ўніз галавой і збівалі палкай. Вось з такой жорсткасцю могуць абыходзіцца з беларускімі грамадзянамі ў расійскім войску.

  15. edited

    🚫 У Беларусі могуць узмацніць абмежаванні на рэкламу азартных гульняў МАРГ падрыхтаваў праект закона, які прадугледжвае новыя абмежаванні на рэкламу ігральных устаноў і азартных гульняў. У рэкламе хочуць абавязаць указваць папярэджанне пра рызыку фінансавых страт і адсутнасць гарантыі выйгрышу. Прапануецца цалкам забараніць вонкавую рэкламу ігральных устаноў, у тым ліку віртуальных, за выключэннем шыльдаў. Абмежаванні таксама могуць закрануць рэкламу ў транспарце, на прыпынках, вакзалах, у гандлёвых аб’ектах і шматкватэрных дамах.

  16. Беларускі калій вяртаецца на амерыканскі рынак У кастрычніку ў порт Новага Арлеана павінна прыбыць каля 30 тысяч тон беларускіх калійных угнаенняў MOP — першая такая пастаўка ў ЗША за чатыры гады. Пастаўка стане першым фізічным пацвярджэннем аднаўлення гандлю беларускім каліем пасля змякчэння амерыканскіх санкцый супраць галіны. Раней Лукашэнка заяўляў, што Беларусь ужо пачала прадаваць калій амерыканскім пакупнікам. 21 верасня Трамп паведаміў пра працу Вашынгтона над буйной здзелкай па закупцы беларускага калію, заявіўшы, што ён можа быць таннейшым за канадскі. Пры гэтым 30 тысяч тон — адносна невялікі аб’ём, таму пастаўка мае пакуль перадусім сімвалічнае значэнне для вяртання Беларусі на амерыканскі рынак.

  17. Рэпрэсіі ў «справе Гаюна» працягваюцца, на гэты раз прысудзілі жыхара Рэчыцы 60-гадовага жыхара Рэчыцы Сяргея Волкава Гомельскі абласны суд прызнаў вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК Беларусі. Падрабязнасці абвінавачвання пакуль высвятляюцца, але вядома, што справа звязаная з так званай «справай Гаюна». Прысуд не прадугледжвае пазбаўлення волі. Паводле папярэдняй інфармацыі, Волкаву маглі прызначыць абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Падрабязнасці справы і тэрмін пакарання пакуль невядомыя.

  18. Older posts