Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 132.7%2.2K avg views
Posting 12.6/day last 9 hours ago
Reactions per 1K views 0.0
edited

😭Беларусь страціла, а Польшча атрымала кадры, бізнес і падаткі Пасля 2020 года Беларусь пачала губляць адзін з найбольш перспектыўных сегментаў сваёй эканомікі. Да 2021 года IT-экспарт дасягнуў каля $3,2 млрд, а ў 2019-м у галіне працавала больш за 85 тысяч чалавек. Пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны адток рэзка ўзмацніўся: толькі ў 2022 годзе Беларусь пакінулі каля 17 тысяч IT-спецыялістаў. Наступствы ўжо бачныя ў лічбах: доля IT у ВУП знізілася да 4,7% у 2022 годзе, а IT-экспарт упаў з $3,2 млрд у 2021-м да $2,7 млрд у 2022-м і $1,8 млрд у 2023-м. Паводле OSW, колькасць занятых у галіне пасля адтоку зменшылася да больш чым 60 тысяч. А што атрымала Польшча? За час працы Poland.Business Harbour было выдадзена 95 545 віз, а паводле дадзеных ABBA, у ЕС цяпер працуе больш за 9300 кампаній з беларускімі ўладальнікамі, каля 80% з іх — у Польшчы. Гэтыя кампаніі стварылі больш за 25,8 тысячы працоўных месцаў, а іх даходы ў Польшчы ў 2023 годзе перавысілі €2,6 млрд. То бок пасля 2020 года адбылася своеасаблівая эканамічная перадача: Беларусь губляла інжэнераў, высокваліфецыраванных спецыялістаў, медычных працаўнікоў, настаўнікаў, прадпрымальнікаў, экспарт і патэнцыял для развіцця, а Польшча атрымлівала адукаваных людзей, новыя кампаніі, працоўныя месцы і падатковую базу. І самае балючае тут нават не страчаныя сённяшнія мільярды. Беларусь страціла частку адукаваных, маладых людзей, якія маглі ствараць новыя кампаніі, тэхналогіі і працоўныя месцы заўтра. Рэпрэсіі супраць грамадства ў выніку сталі не толькі палітычнай, але і вельмі дарагой эканамічнай цаной

Views over time

01K2K24 Sep 07:4013 Nov 15:432.1K24 Sep 07:40: 0 views13 Nov 15:43: 2,100 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
24 Sep 2026, 07:400
13 Nov 2026, 15:432.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.