🚫 У Беларусі могуць узмацніць абмежаванні на рэкламу азартных гульняў МАРГ падрыхтаваў праект закона, які прадугледжвае новыя абмежаванні на рэкламу ігральных устаноў і азартных гульняў. У рэкламе хочуць абавязаць указваць папярэджанне пра рызыку фінансавых страт і адсутнасць гарантыі выйгрышу. Прапануецца цалкам забараніць вонкавую рэкламу ігральных устаноў, у тым ліку віртуальных, за выключэннем шыльдаў. Абмежаванні таксама могуць закрануць рэкламу ў транспарце, на прыпынках, вакзалах, у гандлёвых аб’ектах і шматкватэрных дамах.