Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

⬜️🟥⬜️ Канал про борьбу за свободную Беларусь. Только объединившись вместе - мы сможем победить режим. Вы сами можете предложить новость , поделиться важной информацией ,которая в последующем правильно и безопасно сработает : 👉🏻 @Zyvy_Holas_BOT

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 132.7%2.2K avg views
Posting 12.7/day last 40 minutes ago
Reactions per 1K views 0.0
  1. edited

    ⚡️Кіеў сення пад масіраванай атакай Кіеў сёння апынуўся пад масіраванай атакай рашыстскіх беспілотнікаў, выбухі і пажары фіксуюцца ў розных раёнах горада. Паведамляецца пра прылёты каля чыгуначнага вакзала, універсітэта і буйнога фармацэўтычнага прадпрыемства. Паводле папярэдніх звестак, загінулі два чалавекі, больш за 20 атрымалі раненні, 14 пацярпелых шпіталізаваныя. Атака адбываецца на фоне перамоваў Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа, а таксама Генеральнай асамблеі ААН. Масіраваны ўдар па Кіеве ў гэты момант дэманструе, што Масква працягвае рабіць стаўку на сілу, нягледзячы на міжнародныя дыпламатычныя намаганні.

  2. На вучэннях тэрытарытарыяльнай абароны Гомельшчыны заўважылі жанчын у форме Падчас вайсковых збораў тэрытарыяльных войскаў Гомельскай вобласці на дзяржаўных фотаздымках заўважылі жанчын у ваеннай форме. Як высветліў «Флагшток» пры дапамозе «Кіберпартызанаў», сярод іх былі чыноўніцы райвыканкамаў — Валерыя Шаціла, Яна Шахновіч і Таццяна Белая. Яны адказваюць за будаўніцтва і ЖКГ, а таксама ўдзельнічаюць у кіраванні тэрытарыяльнай абаронай сваіх раёнаў. Вучэнні праходзяць у Гомельскім, Светлагорскім і Акцябрскім раёнах і ўлічваюць вопыт сучасных баявых дзеянняў, у тым ліку выкарыстанне беспілотнікаў. Зборы працягнуцца да 25 верасня, а на завяршальным этапе ўдзельнікі адпрацоўваюць камандна-штабныя задачы.

  3. repost

    🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Дзмітрыем Нештам Дзмітрый Нешта — вайсковы пенсіянер. Яго затрымалі 26 кастрычніка 2021 года. Першапачаткова супраць мужчыны распачалі крымінальную справу паводле арт. 14 і ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса (замах на наўмыснае знішчэнне маёмасці), але пазней абвінавачванне перакваліфікавалі на арт. 289 КК (акт тэрарызму). У выніку Дзмітрыя асудзілі да 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама яго пазбавілі вайсковага звання падпалкоўніка. Па стане на восень 2025 года палітзняволены адбываў тэрмін у ПК № 15. ✍️ Калі вы перасякаліся з Дзмітрыем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

  4. 😱«Дружба народаў» па-расійску: здзекі замест братэрства У расійскай арміі знялі відэа, на якім, меркавана, беларускага вайскоўца падвесілі за ногі да дрэва і збіваюць палкай. Кат называе яго «бульбашом» і пагражае прыгатаваць з яго «пюрэ». На іншым відэа расійскага вайскоўца з Башкартастана прывязалі да дрэва і збівалі за тое, што ён не здаў грошы на дроны. Так выглядае расійская «дружба народаў», дзе гвалт і прыніжэнне становяцца часткай вайсковай рэчаіснасці. Крыніца: The Sun.

  5. Польшча рыхтуецца адкрыць новы будынак амбасады ў Мінску Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі пацвердзіў сустрэчу з кіраўніком МЗС Беларусі Максімам Рыжанковым у Нью-Ёрку. Бакі абмеркавалі сітуацыю на мяжы і рэгіянальную бяспеку, у тым ліку пралёт расійскіх беспілотнікаў і ракет праз тэрыторыю Беларусі. Сікорскі заявіў, што Польшча гатовая паляпшаць адносіны, калі Беларусь таксама захоча іх размарозіць. Ён падкрэсліў, што дзяржавы прызнаюць дзяржавы, а не ўрады, і назваў магчымую нармалізацыю адносінаў «пралескай, якая можа заквітнець пры спрыяльным надвор’і».

  6. Трамп допустил сделку с Лукашенко по поставкам беларуского калия Президент США Дональд Трамп заявил, что Вашингтон рассматривает возможность закупки калия у Беларуси по более низкой цене. Отвечая на вопрос журналиста о том, не усилят ли такие поставки позиции России в войне, Трамп сказал, что его это «нисколько не беспокоит». По словам американского президента, Беларусь располагает большими запасами калия и готова продавать его дешевле, чем Канада. При этом США продолжат закупать калий у Канады. А Лукашенко заверяет ,что лишнего калия у него нету.

  7. ⚡️ ФСБ Расіі з 16 па 26 верасня абмежавала перамяшчэнне ў памежнай зоне на мяжы з Эстоніяй. Забарона дзейнічае ў цёмны час сутак за межамі населеных пунктаў у пяцікіламетровай паласе ўздоўж мяжы. Таксама закрыты ўчастак берага ракі Нарвы, забаронены выхад на ваду і абмежаваныя паляванне ды перамяшчэнне са зброяй. Пасля публікацыі паведамлення СМІ назвалі гэтыя меры каменданцкай гадзінай. У сацыяльных сетках распаўсюджваецца відэа, на якім Расія нібыта ўмацоўвае свой бераг Нарвы. Падобныя дзеянні могуць сведчыць пра ўзмацненне ваеннай увагі Расіі да Балтыйскага рэгіёну. Аднак сцвярджэнні пра падрыхтоўку да ўварвання ў краіны Балтыі, але пакуль 100% не маюць незалежнага пацверджання.

  8. КАЛІ Ў БЕЛАРУСІ СТАЛА БЯСПЕЧНА? 26 верасня а 12:00 у Варшаве, каля Ужонда па справах замежнікаў на Taborowa 33, беларусы замежжа правядуць акцыю. За гэты год — больш за 228 адмоўных рашэнняў па справах аб міжнароднай абароне. У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі: 889 чалавек прызнаныя палітычнымі вязнямі, людзей затрымліваюць і пераследуюць, заводзяць крымінальныя справы, уключаюць у спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў». Пераслед распаўсюджваецца і на беларусаў, якія ўдзельнічалі ў законных акцыях за мяжой. Мы хочам атрымаць адказ: Калі ў Беларусі стала бяспечна? Далучайся да акцыі. Прыходзь сам і запрашай іншых беларусаў. Нас павінны пачуць. 📍26.09.2026 | 12:00 | Варшава | Taborowa 33

  9. 🕹Еўрапейскія спецслужбы папярэджваюць: Расія можа ўзмацніць агрэсіўныя дзеянні супраць НАТА ў бліжэйшыя месяцы Еўрапейскія спецслужбы папярэджваюць аб магчымым узмацненні агрэсіўных дзеянняў Расіі супраць краін НАТА ўжо ў бліжэйшыя месяцы. Пра гэта піша брытанскае выданне The Guardian, спасылаючыся на кіраўнікоў разведак Латвіі, Чэхіі і Швецыі. Кіраўнік чэшскай Службы бяспекі і інфармацыі (BIS) Міхал Коўдэлька заявіў, што патэнцыйная атака Расіі можа адбыцца «на працягу месяцаў, а не гадоў». Сярод магчымых сцэнарыяў ён назваў выкарыстанне беспілотнікаў, абмежаванае ўварванне, правакацыі пад чужым сцягам і маштабныя інфармацыйныя кампаніі. Кіраўнік латвійскай Службы дзяржаўнай бяспекі Нормундс Межвіетс падкрэсліў, што пакуль не бачыць прыкмет непазбежнага нападу, аднак сігналы падрыхтоўкі Масквы да больш рашучых дзеянняў у Еўропе існуюць. Паводле кіраўніка шведскай ваеннай разведкі Томаса Нільсана, расійская дыверсійная дзейнасць накіраваная на аслабленне падтрымкі Украіны, раскол НАТА і распаўсюджванне страху сярод еўрапейскага насельніцтва.

  10. 🇱🇹 Сейм Літвы падтрымаў прапанову выключыць з Канстытуцыі забарону на размяшчэнне ядзернай зброі. Літва застаецца адзінай краінай NATO з такой канстытуцыйнай забаронай.Змены могуць адкрыць магчымасць для размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі краіны. Пытанне далейшага разгляду прапановы застаецца на парадку дня літоўскага парламента.

  11. У Латвіі мытнікі выявілі 100 тысяч кантрабандных цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі, схаваных пад рудой у грузавым вагоне. 20 верасня на мытным пасту «Індра» знайшлі 5000 пачкаў NZ Gold. Агульная сума нявыплачаных падаткаў перавышае 29 900 еўра. 🔍 Цыгарэты былі старанна схаваныя пад слоем кавалкаў руды. Чарговая спроба незаконна вывезці беларускую тытунёвую прадукцыю ў Латвію была спыненая.

  12. repost

    🇺🇦🤍❤️🤍🇵🇱🇱🇹 1 кастрычніка, у Дзень абаронцаў і абаронніц Украіны, у Львове адбудзецца ўрачыстае адкрыццё міжнароднай выставы «З Украінай у сэрцы». Выстава прысвечана памяці беларускіх, польскіх і літоўскіх герояў, якія аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Украіны. Праект пачынаўся як выстава пра беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі за Украіну. За некалькі гадоў яе ўжо ўбачылі жыхары 29 гарадоў Украіны і Еўропы. Сёння праект выходзіць на новы міжнародны ўзровень, аб’ядноўваючы гісторыі герояў з Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны. Гэта не толькі выстава. Гэта напамін пра тое, што нашы народы стагоддзямі разам змагаліся за свабоду. Больш за пяцьсот гадоў таму мы разам перамагалі пад Воршай. Сёння мы зноў стаім плячо ў плячо перад агульнай пагрозай. 📅 1 кастрычніка 2026 года 🕘 09:00 📍 Хол першага корпуса Нацыянальнага ўніверсітэта «Львоўская палітэхніка» (вул. Старосольскіх, 2/4, Львоў) Вечная памяць героям!

  13. Интересные дополнительные услуги предлагает салон массажа в Минске Сделают ли "силовики" в данном случае свою работу или ограничатся издевательствами над жертвой?

  14. repost

    СБУ затримала у Києві кілерку фсб, яка готувала замах на лідера однієї із українських громадських організацій Контррозвідка Служби безпеки запобігла ще одному резонансному вбивству, яке на замовлення фсб рф мало відбутися в Україні. За результатом спецоперації у Києві затримано агентку рф, яка отримала завдання ліквідувати російського опозиціонера, який наразі очолює одну із загальноукраїнських громадських організацій. Як з’ясувало розслідування, кілерка мала застрелити активіста з бойового пістолета із засідки біля одного зі столичних спортзалів, де він працює тренером із кікбоксингу. У такий спосіб рф сподівалася вбити російського опозиціонера, який з 2022 року воював за Україну – спочатку на Київщині, а потім – на Східному фронті. Співробітники СБУ спрацювали на випередження і затримали фігурантку поблизу спорткомплексу, коли вона проводила дорозвідку місцевості, щоб обрати вогневу позицію для замаху. За матеріалами справи, замовлення фсб виконувала завербована ворогом безробітна мешканка тимчасово окупованого Мелітополя. Встановлено, що російські спецслужбісти залучили жінку до співпраці в обмін на «закриття» справи щодо незаконного зберігання наркотиків. Завербована агентка пройшла курс підготовки на базі місцевої «філії» фсб, де її навчали заходам конспірації, орієнтуванню на місцевості та стрільбі з вогнепальної зброї. Після завершення тренувань кілерку переправили до Житомира транзитом через територію Білорусі, а потім вона прибула до Києва. У столиці фігурантка регулярно змінювала адреси готелів. Також, виходячи з номера, вона залишала позначку на дверях для виявлення можливого перебування сторонніх осіб у приміщенні. Згодом агентка отримала від куратора з рф координати схрону у лісопарковій зоні столиці, де забрала пістолет із набоями. Контррозвідники СБУ виявили зброю під час обшуку в готельному номері затриманої. Крім цього, у неї вилучено смартфон, з якого вона контактувала з куратором від фсб. Його особу вже встановлено Службою безпеки. Слідчі СБУ повідомили агентці про підозру за ч. 2 ст. 111 Кримінального кодексу України (державна зрада, вчинена в умовах воєнного стану). Зловмисниця перебуває під вартою без права внесення застави. Їй загрожує довічне позбавлення волі з конфіскацією майна. Спецоперацію проводили співробітники СБУ в Житомирській області за координації Департаменту контррозвідки СБУ та процесуального керівництва обласної прокуратури.

  15. Чэшскія ўдарныя верталёты патрулююць паветраную прастору каля польска-беларускай мяжы Чэшскія ўдарныя верталёты AH-1Z Viper прыцягнутыя да патрулявання паветранай прасторы паблізу польска-беларускай мяжы. Вертолёты баявыя і прызначаныя для падтрымкі наземных войскаў, разведкі і выканання аперацый у складаных умовах. Прыцягненне чэшскай авіяцыі адбываецца на фоне павышанай увагі да бяспекі ўсходняга флангу NATO.

  16. Самострел от российского пропагандиста: Боец информационного фронта не знает кто контролирует город Олешки (и ответственен за голод среди его жителей). Бедственная ситуация для местных складывается именно на оккупированных РФ территориях. Исходя из этого, нарратив про необходимость "отдать" весь Донбасс РФ ради мира звучит немного странно. Ведь оккупация со стороны РФ приведёт к голоду для оставшегося местного населения.

  17. Older posts