Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 132.7%2.2K avg views
Posting 12.6/day last 9 hours ago
Reactions per 1K views 0.0

⛪️ 🙏У Беларусі зноў не ўдалося прадаць маёмасць ксяндза Генрыха Акалатовіча — на аўкцыён ніхто не прыйшоў. Не знайшлося пакупнікоў ні на Volkswagen Transporter 2007 года за 16 860 рублёў, ні на ікону XVIII стагоддзя «Уваскрасенне Хрыста з гроба» за 2 400 рублёў. Пасля чарговай няўдалай спробы «БелЮрЗабеспячэнне» прапануе спагнанніку забраць маёмасць у кошт пагашэння запазычанасці. Раней на таргі ўжо выстаўлялі іншыя аўтамабілі, іконы і зямельны ўчастак святара. Ксяндза Генрыха Акалатовіча асудзілі на 11 гадоў калоніі па абвінавачанні ў «здрадзе дзяржаве». У лістападзе 2025 года яго вызвалілі пасля «памілавання». Пасля вызвалення святар выехаў у Рым. Цяпер нават яго маёмасць працягваюць распрадаваць у Беларусі.

Views over time

01K2K24 Sep 06:2513 Nov 15:432K24 Sep 06:25: 0 views13 Nov 15:43: 2,050 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
24 Sep 2026, 06:250
13 Nov 2026, 15:432K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.