Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 132.7%2.2K avg views
Posting 12.6/day last 9 hours ago
Reactions per 1K views 0.0

Польшча асцярожна аднаўляе кантакты з Беларуссю Каардынатар польскіх спецслужбаў Томаш Семоняк заявіў, што Варшава асцярожна і спакойна падыходзіць да адносінаў з Мінскам і падтрымлівае кантакты на ўзроўні кіраўнікоў МЗС. Ён назваў важнымі вынікамі такой палітыкі вызваленне Анджэя Пачобута і іншых палітвязняў, а таксама значнае зніжэнне міграцыйнага ціску на польска-беларускай мяжы. Паводле Семаняка, змяншэнню міграцыйнага ціску спрыялі таксама ўзмацненне польскай мяжы, разгортванне дадатковых сіл вайскоўцаў, памежнікаў і паліцыі. Ён падкрэсліў, што сустрэчы польскіх і беларускіх чыноўнікаў варта праводзіць у Нью-Ёрку, дзе бакі могуць весці кантакты без стварэння ілюзіі нармалізацыі адносінаў. Семоняк таксама адзначыў ролю ЗША і спецпасланніка Джона Коула ў працэсах, якія прывялі да вызвалення сотняў людзей, у тым ліку Пачобута. Ён заявіў,што палітыка Трампа ў дачыненні да Беларусі, на яго думку, накіраваная на тое, каб трымаць Мінск як мага далей ад Расіі, хоць гэта і з'яўляецца складанай задачай.

Views over time

01K2K3K24 Sep 09:0213 Nov 15:432.3K24 Sep 09:02: 0 views13 Nov 15:43: 2,280 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
24 Sep 2026, 09:020
13 Nov 2026, 15:432.3K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.