Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.4%1.5K avg views
Posting 13.9/day last 13 hours ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢
  1. edited

    🎥 Гісторыя былой палітзняволенай Ганны Папай: «Ты апранаеш ружовую сукенку і адчуваеш сябе сапраўдным зэкам» Да 2020 года мінчанка Ганна Папай працавала ў банку і не цікавілася палітыкай, хоць і разумела рэаліі беларускай сістэмы. Падзеі жніўня змянілі ўсё: спачатку былі маршы і адміністрацыйны арышт, а пасля – крымінальная справа за каментары, СІЗА, калонія і раптоўная высылка за мяжу. Сёння Ганна жыве ў Польшчы і працуе ў пякарні. У шчырай размове былая палітзняволеная распавяла пра турэмны побыт, абсурдныя абвінавачванні і вяртанне да нармальнага жыцця. 👉 Чытаць па спасылцы 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  2. 💔 Дапаможам былым палітвязням Цімуру і Тамазу Піпія пачаць новае жыццё 31-гадовы Цімур і 26-гадовы Тамаз Піпія — браты і футбольныя заўзятары клуба «МТЗ-РІПА». Іх затрымалі 23 верасня 2020 года, у дзень таемнай інаўгурацыі Лукашэнкі, па крымінальнай справе паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — за арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх. У траўні 2026 года браты амаль адначасова выйшлі на волю. Кожны з іх правёў у беларускай турме больш за пяць гадоў. Цяпер Цімур і Тамаз знаходзяцца ў Літве. Яны падалі дакументы на атрыманне віду на жыхарства і чакаюць рашэння. Тым часам дапамога, якую яны атрымлівалі пасля вызвалення, скончылася. Без дакументаў знайсці працу вельмі складана, а грошы патрэбныя на самае неабходнае — жыллё і ежу. 🤝 Падтрымаць Цімура і Тамаза Піпія можна па спасылцы BYSOL. 📌 Таксама нагадваем нашы тэксты і інтэрв’ю пра гісторыю сям'і Піпія: 🔹 Повязь кратамі: якія сем’і апынаюцца ў турмах. Частка другая 🔹 "У калоніі я быў больш вольны, чым на вуліцы — мне ўжо не было чаго губляць": інтэрв'ю з Тамазам Піпія 🔹 "Самае страшнае — не ШІЗА, а штодзённая руціна": Цімур Піпія — пра шэсць гадоў у ПК-15 і вяртанне да жыцця

  3. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Уладзімірам Капузам Уладзімір Капуза — адзін з 12 чалавек, затрыманых КДБ у Драгічынскім раёне за дапамогу Украіне. Мужчыну судзілі ў Брэсцкім абласным судзе паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 356, ч. 3 арт. 289, ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289, ч. 4 арт. 295. Прысуд — 20 гадоў пазбаўлення волі. Паводле апошніх звестак, палітвязень быў пераведзены ў турму. ✍️ Калі вы перасякаліся з Уладзімірам за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

  4. 🌿 Падтрымай «Вясну» ў два клікі! Мы абараняем правы чалавека ў Беларусі ўжо амаль 30 гадоў. Нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці, «Вясна» працягвае працу на карысць людзей. Нам патрэбная вашая падтрымка! Мы сабралі ўсе магчымыя спосабы дапамогі на адной старонцы: donate.spring96.org. Не заставайся ў баку — ахвяруй на дзейнасць праваабаронцаў!

  5. 🗣 Былы палітвязень пра «чырвоную зону» ў калоніі: «Усе падпісваюць паперы аб супрацоўніцтве» 👉 Чытаць па спасылцы Пасля апеляцыі восенню 2024 года былога палітвязня з Магілёва этапавалі ў наваполацкую калонію № 1. Там ён даведаўся, як працуе сістэма кантролю над зняволенымі і хто дапамагае адміністрацыі сачыць за іншымі. Паводле суразмоўцы, сярод зняволеных ёсць тыя, хто атрымлівае пасады і паблажкі ў абмен на супрацоўніцтва з кіраўніцтвам. «Гэта людзі, якія працуюць за паблажкі, не саромеюцца здаваць іншых і могуць нагаварыць на цябе лішняга дзеля свайго камфорту», — расказвае былы палітвязень. Ён таксама тлумачыць, як у калоніі вучаць паводзіць сябе з іншымі зняволенымі і чаму важна ведаць, каму можна давяраць. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  6. 🔎 Калі вас або вашых блізкіх цягам апошніх шасці месяцаў утрымлівалі ў ІЧУ або ЦІП па адміністрацыйных справах, калі ласка, напішыце на @Viasnainfo. 🌿 У мэтах бяспекі вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой.

  7. 📄 «Праца за кратамі не павінна калечыць чалавека»: праваабаронца падаў скаргу ў абласны Камітэт па працы 👉 Чытаць па спасылцы Праваабаронца "Вясны" Алег Мацкевіч накіраваў афіцыйны зварот у Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама з патрабаваннем правесці маштабную праверку выканання правілаў аховы працы ва ўстановах Дэпартамента выканання пакаранняў. Акрамя таго, зварот утрымлівае патрабаванне абнародаваць рэальныя даныя аб вытворчым траўматызме сярод асуджаных. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  8. ❗️ Рэпрэсіі ў Беларусі спыніліся або сціхлі? Гэта не так Рэжым Лукашэнкі ўсё больш ускладняе збор звестак пра палітычны пераслед і старанна хавае яго маштабы. Але недахоп інфармацыі не азначае, што рэпрэсій стала менш. Праваабаронцы «Вясны» працягваюць атрымліваць звесткі пра пераслед па «справе Гаюна» — суды і допыты па ўсёй краіне адбываюцца дагэтуль. Амаль штодня «Вясна» публікуе «Хроніку пераследу», фіксуючы новыя выпадкі рэпрэсій. Пры гэтым ва ўмовах закрытасці рэальная колькасць выпадкаў пераследу можа быць значна большай за тую, якую ўдаецца пацвердзіць. 📄 Сабралі некалькі матэрыялаў, якія паказваюць, што насамрэч адбываецца ў Беларусі і чаму казаць пра спыненне рэпрэсій заўчасна: 📌 Афіцэра спецназа асудзілі за "здраду дзяржаве" да 19 гадоў калоніі 📌 Палітвязняў рыхтавалі да вызвалення, але перадумалі: гэта каментуюць праваабаронцы і псіхатэрапеўт 📌 Заява праваабарончай кааліцыі аб ацэнцы сітуацыі з рэпрэсіямі ў Беларусі 📌 Яшчэ адна крыніца інфармацыі пра рэпрэсіі пад пагрозай: МУС тры тыдні не абнаўляе спіс "экстрэмістаў" 📌 Супраць палітвязня Віктара Снегура ўзбудзілі ўжо пятую крымінальную справу 📌 Палітвязня Ціхана Осіпава будуць судзіць трэці раз за "непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" 📌 Ад 17 да 25 гадоў калоніі: па "справе BYPOL" асудзілі траіх беларусаў ✍️ Паведаміць праваабаронцам пра палітычны пераслед 👉 @ViasnaSOS

  9. edited

    ⚡️ Ад 17 да 25 гадоў калоніі: па "справе BYPOL" асудзілі траіх беларусаў 👉 Чытаць па спасылцы Мінскі абласны суд 26 кастрычніка 2026 года вынес прысуд тром беларусам: палітзняволеным Генрыху Агееву, Юрыю Васілеўскаму, а таксама Івану Балашэнку. Па інфармацыі "Вясны", Юрыю прызначылі 17 гадоў зняволення, Генрыху — 21 год зняволення, Івану — 25 гадоў зняволення. Агулам іх асудзілі паводле дзевяці цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі" і "здраду дзяржаве". 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  10. 🗣 «Віктар Бабарыка для мяне стаў як стрэл»: былая палітзняволеная Ганна Папай пра надзеі 2020-га і пераслед за каментары 👉 Чытаць па спасылцы З'яўленне новых кандыдатаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года падштурхнула Ганну Папай актыўней уключыцца ў палітычнае жыццё. Яна верыла, што сітуацыю ў краіне можна змяніць, удзельнічала ў пратэстах і пісала пра салідарнасць у сацсетках. «Віктар Бабарыка для мяне стаў як стрэл: усё, панеслася, трэба нешта рабіць», — узгадвае былая палітзняволеная. Пасля таго як пратэсты пачалі сціхаць, Ганна працягвала падтрымліваць забастоўшчыкаў у Telegram і крытыкаваць сілавікоў. У выніку следчыя знайшлі 19 каментароў і адну фатаграфію ў архіве Instagram, якія сталі часткай матэрыялаў супраць яе. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  11. 📌 «Ідзеш і думаеш, што назад можаш не вярнуцца»: былы палітвязень пра прымусовую здачу ДНК у Беларусі 👉 Чытаць па спасылцы Адзін з былых палітвязняў падзяліўся з «Вясной» сваёй гісторыяй прымусовай здачы ДНК. Першы раз біялагічны матэрыял у яго запатрабавалі ў чэрвені 2024 года — адразу пасля вызвалення, калі ён прыйшоў у міліцыю станавіцца на ўлік. Праз некалькі месяцаў яму зноў патэлефанавалі і настойліва папрасілі прыйсці ў мясцовы аддзел міліцыі. Прычыну выкліку мужчыну не патлумачылі. Таму перад візітам ён баяўся, што яго могуць затрымаць. Суразмоўца расказвае, як збіраў заплечнік і клаў туды неабходныя рэчы на выпадак, калі раптам не вернецца дадому. 📄 Здаць адбіткі ды біяматэрыялы: ці можна адмовіцца? 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  12. 🤬 «Мне нельга мець мабільны тэлефон». Анджэй Пачобут расказаў пра абмежаванні ў Беларусі Журналіст і былы палітвязень Анджэй Пачобут расказаў польскаму выданню Rzeczpospolita пра візіт міліцыянта ў яго кватэру ў Гродне падчас прыезду ў Беларусь у верасні. Супрацоўнік міліцыі прыйшоў з уключаным відэарэгістратарам, распытваў пра працу і планы журналіста, а пасля запатрабаваў з’явіцца ў аддзяленне. «Ён сышоў, потым вярнуўся і сказаў, што я павінен прыйсці ў чацвер у аддзяленне міліцыі. Спытаў, ці прыйду я. Я адказаў: “Вядома”. Я чалавек, які паважае закон, насуперак таму, што ў іх напісана пра мяне ў паперах», — расказаў журналіст. Былы палітвязень таксама паведаміў, што праз статус «экстрэміста» і «тэрарыста» яму забаронена мець мабільны тэлефон. Калі ён паспрабаваў перааформіць на сябе стары нумар, зарэгістраваны на жонку, той перастаў працаваць пасля трох званкоў. «Я пайшоў высветліць сітуацыю і даведаўся, што не маю на яго права», — адзначыў ён. Журналіст заявіў, што ў снежні плануе вярнуцца ў Беларусь і мае намер застацца там назаўсёды. 📌 «Вызваліць з магчымасцю застацца ў Беларусі». З якімі абмежаваннямі сутыкаюцца былыя палітвязні пасля памілавання Фотаздымак PAP/Marian Zubrzycki.

  13. edited

    ⚖️ Прыхільніка Лукашэнкі арыштавалі на 10 сутак за каментары ў Threads У адным з райцэнтраў на ўсходзе Беларусі затрымалі мужчыну, які пісаў абразлівыя каментары ў акаўнце Святланы Ціханоўскай і іншых апазіцыйных дзеячаў. Як высветлілася, на яго склалі пратакол за "распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі" (артыкул 19.11 КаАП). Пра гэта паведамляе «Наша Ніва». Паводле версіі сілавікоў, мужчына распаўсюджваў «экстрэмісцкую прадукцыю», бо каментары пад чужымі допісамі беларускія суды лічаць распаўсюдам гэтых допісаў. Калі аўтар першаснага допісу прызнаны «экстрэмістам», пакараюць каментатара. У судзе ён спрабаваў апраўдацца, спасылаючыся на тое, што нават Алег Гайдукевіч размаўляе з апазіцыянерамі ў гэтай сацсетцы. Аргументы не дапамаглі — мужчыну прызначылі 10 сутак арышту. Пры затрыманні сілавікі зладзілі маскі-шоу.

  14. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Уладзіславам Вайцяховічам Уладзіслаў Вайцяховіч скончыў Вайсковую акадэмію, пасля жыў у Мінску. У чэрвені 2023 года яго асудзілі да 21 года калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Першыя пяць гадоў ён мусіў адбываць у турме. Таксама мужчыну пазбавілі воінскага звання. Напрыканцы восені 2023 года палітвязня перавялі ў турму № 1. Актуальны адрас невядомы. ✍️ Калі вы перасякаліся з Уладзіславам за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

  15. 🗣 Уладзь Лабковіч: у адкрытым лісце былых палітвязняў няма ацэнкі беларускага рэжыму 26 кастрычніка група былых палітвязняў апублікавала адкрыты ліст да лідараў краін Еўразвязу, Вялікай Брытаніі, Швейцарыі і Нарвегіі з заклікам актыўней дамагацца вызвалення зняволеных і спынення рэпрэсій у Беларусі. Праваабаронца «Вясны» і былы палітвязень Уладзь Лабковіч у размове з «Радыё Свабода» паведаміў, што даведаўся пра ініцыятыву толькі пасля публікацыі ліста. На яго думку, арганізатары памыліліся, калі не абмеркавалі яе адкрыта і фактычна падзялілі былых палітвязняў на тых, хто падпісаў зварот, і тых, хто гэтага не зрабіў. «Асноўная праблема ў тым, якія мэты пераследуюць арганізатары гэтага ліста ці тыя, хто за ім стаіць. І гэтыя мэты мне падаюцца дастаткова маніпуляцыйнымі, бо ў гэтым лісце няма ацэнкі беларускага рэжыму, ён пададзены як нейкая стыхійная з'ява, як паводка, з якой трэба змагацца еўрапейцам і выратоўваць людзей», — адзначыў праваабаронца. Ён таксама папярэдзіў, што ініцыятыва можа паглыбіць раскол у дэмакратычных сілах і падштурхнуць еўрапейцаў да безумоўных перамоваў з беларускімі ўладамі.

  16. 📄 «Гэта перамога яго сям'і»: заява праваабаронцаў аб прысудзе па справе аб знікненні Анатоля Красоўскага 👉 Чытаць па спасылцы Кантанальны суд Санкт-Галена прызнаў былога супрацоўніка беларускага САХР Юрыя Гараўскага вінаватым у гвалтоўным знікненні бізнесоўца Анатоля Красоўскага ў 1999 годзе і асудзіў яго да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна. Апраўдальны прысуд па справах аб знікненнях Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара застаўся ў сіле. Гэта першы ў свеце выпадак, калі суд разгледзеў злачынства гвалтоўнага знікнення, здзейсненае ў Беларусі, у межах прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве міжнародных праваабарончых арганізацый FIDH, TRIAL International і Праваабарончага цэнтра "Вясна". 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  17. 🤬 «За фразу "Мужыкі, трымайцеся" далі артыкул аб звяржэнні ўлады». Экс-палітзняволеная Ганна Папай 👉 Чытаць па спасылцы Да 2020 года мінчанка Ганна Папай працавала ў банку і не цікавілася палітыкай, хоць і разумела рэаліі беларускай сістэмы. Падзеі жніўня змянілі ўсё: спачатку былі маршы і адміністрацыйны арышт, а пасля – крымінальная справа за каментары, СІЗА, калонія і раптоўная высылка за мяжу. Сёння Ганна жыве ў Польшчы і працуе ў пякарні. У шчырай размове былая палітзняволеная распавяла пра турэмны побыт, абсурдныя абвінавачванні і вяртанне да нармальнага жыцця. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  18. ⚡️ «Насамрэч стан у яе вельмі крытычны», — былая палітзняволеная пра псіхалагічны стан Марыны Леановіч 👉 Чытаць па спасылцы Былая палітзняволеная Кацярына (імя змененае ў мэтах бяспекі), якая адбывала пакаранне разам з Марынай Леановіч у гомельскай калоніі № 4, распавяла "Вясне", як тая перажывала цяжкія крызісы і якую дапамогу атрымлівала ў зняволенні. «Мне ўвесь час даводзілася яе супакойваць, неяк натхняць — мы з ёй гадзінамі маглі абдымацца, абы ёй стала лягчэй. І ў гэты дзень я падышла да яе і зразумела, што яна ў вельмі цяжкім стане, бо яна перастала мяне пазнаваць. Яна глядзела на мяне, а ў вачах быў зусім іншы чалавек — яна нават не разумела, хто з ёй размаўляе». Палітзняволеная Марына Леановіч знаходзіцца за кратамі больш за тры гады — з кастрычніка 2023 года. Беларускамоўную IT-спецыялістку, што працавала ў EPAM, асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі за данаты. За час зняволення яе псіхалагічны стан сур'ёзна пагоршыўся: у Марыны пачаліся панічныя атакі ды частыя думкі пра суіцыд. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  19. ⚖️ Павел Сапелка: міжнароднае правасуддзе здольнае прыцягваць вінаватых да адказнасці 👉 Чытаць па спасылцы Праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка адзначыў, што прысуд Юрыю Гараўскаму стаў магчымым дзякуючы настойлівай працы праваабарончых арганізацый, якія дамагаліся ўзбуджэння справы і дапамагалі збіраць доказы. «Вясна» разам з міжнароднымі партнёрамі працягне збіраць доказы і падтрымліваць пацярпелых ад злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. «Гэты судовы працэс даказаў: міжнародная прававая сістэма здольная прыцягваць да адказнасці вінаватых нават тады, калі ўнутры краіны нацыянальнае правасуддзе поўнасцю паралізавана», — падкрэсліў Павел Сапелка. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  20. 🤬 Былы палітвязень Ян Папковіч расказаў пра метады ціску ў калоніях 👉 Чытаць па спасылцы Спатканні з роднымі, перадачы і нават паходы ў краму адміністрацыя калоніі можа выкарыстоўваць як інструменты ціску на зняволеных. Былы палітвязень Ян Папковіч расказаў, як гэтыя абмежаванні працуюць на практыцы і з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца людзі, якіх адпраўляюць у ШІЗА. Ён таксама падзяліўся ўспамінамі пра этапаванне, цяжкія ўмовы перавозкі і салідарнасць з боку непалітычных зняволеных. Як адміністрацыя калоніі можа пазбавіць чалавека сустрэчы з маці і што адбываецца з перадачай, калі адразу пасля яе атрымання зняволенага адпраўляюць у ШІЗА? 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  21. Older posts