Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Subscribers9.5K −10 24h
Reach per post (ERR)15.4%1.5K avg views
Posting13.9/daylast 14 hours ago
Reactions per 1K views22.5🤬 ❤ 😢
📌 Прымусовы збор ДНК: як міліцыя патрабуе біяматэрыял у былых палітвязняў і іх сваякоў
👉 Чытаць па спасылцы
Былыя палітвязні расказалі «Вясне», што міліцыянты патрабавалі ад іх здаць ДНК пасля вызвалення, падчас пастаноўкі на прафілактычны ўлік і нават праз некалькі месяцаў пасля першай працэдуры. У некаторых выпадках узоры бралі ў сваякоў людзей, якія з’ехалі з Беларусі або знаходзяцца ў вышуку.
«Вясна» распавядае, з чым сутыкнуліся беларусы, і тлумачыць, што вядома пра прававыя падставы збору генетычнага матэрыялу.
📄 Здаць адбіткі ды біяматэрыялы: ці можна адмовіцца?
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🎙 Голас пакалення свабоды: сустрэча з лаўрэатамі і лаўрэаткамі прэміі і прэзентацыя зборніка
Прэміяй "Голас пакалення свабоды" сёлета былі ўганараваныя дзевяць выбітных прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускай літаратурнай, журналісцкай і праваабарончай супольнасці, якія пасля 2020 года былі вымушаныя пакінуць краіну, але працягваюць творчасць і грамадскую дзейнасць у выгнанні.
7 лістапада 2026 года ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску а 18:00 адбудзецца сустрэча з лаўрэатамі гэтага года ў межах мерапрыемстваў вакол 15-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.
Падчас сустрэчы будзе прадстаўленая кніга "Голас пакалення свабоды" – зборнік інтэрв’ю з лаўрэатамі прэміі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121416
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
📄 Са «спісу тэрарыстаў» з траўня выключылі 40 чалавек. Сярод іх — рабочыя, музыкі і дзяржаўныя служачыя
👉 Чытаць па спасылцы
У кастрычніку 2026 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі выключыў са спісу асобаў, датычных да «тэрарыстычнай дзейнасці», трох чалавек. Усяго з траўня з пераліку выключылі 40 чалавек.
У матэрыяле адказваем на пытанні: што змяняецца пасля выключэння са спісу? Хто гэтыя людзі і за што іх асудзілі? Паводле якіх падставаў КДБ выключае людзей з пераліку?
Сітуацыю таксама пракаментаваў праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
edited
🗣 Павел Сапелка пра прысуд Юрыю Гараўскаму: «Гэта гістарычны прэцэдэнт»
👉 Чытаць па спасылцы
Праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка пракаментаваў прысуд былому супрацоўніку беларускага САХРа Юрыю Гараўскаму, якога ў Швейцарыі асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна за выкраданне Анатоля Красоўскага.
Праваабаронца назваў рашэнне гістарычным прэцэдэнтам у барацьбе з беспакаранасцю, але выказаў шкадаванне, што апраўдальны прысуд па эпізодах знікнення Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара застаўся ў сіле.
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
📌 Шукаем людзей, якіх завочна асудзілі ў апошні год
Юрысты «Вясны» шукаюць людзей, якіх у Беларусі судзілі завочна цягам апошніх 12 месяцаў.
✍️ Напісаць праваабаронцам @zvarot96
edited
❗️ Юрыя Гараўскага асудзілі на два гады ўмоўна за выкраданне Анатоля Красоўскага
26 кастрычніка суд у Швейцарыі прызнаў былога байца беларускага САХРа Юрыя Гараўскага вінаватым у выкраданні бізнесмена Анатоля Красоўскага. Яму прызначылі два гады пазбаўлення волі ўмоўна. Пра гэта паведамляе "Новы Час".
Па эпізодзе, звязаным са знікненнем былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі, Гараўскага апраўдалі.
⚖️ У Беларусі вынеслі 37 завочных прысудаў беларускім добраахвотнікам, якія ваююць на баку Украіны
👉 Чытаць па спасылцы
У Беларусі працягваецца спецыяльная вытворчасць у адносінах да беларускіх ваяроў ва Украіне, а таксама ціск на іх сваякоў. У сувязі з вайной ва Украіне вынесеныя 37 завочных прысудаў у дачыненні добраахвтонікаў, актывістаў, якія знаходзяцца за мяжой.
На пачатку кастрычніку ў Беларусі распачалі спецыяльную вытворчасць у дачыненні да пяцярых добраахвотнікаў: Аляксандра Буцько, Арцёма Войніча, Аляксандра Грыба (Грыгор'ева), Алега Калуша і Яўгена Лістапада.
Нагадаем, у чэрвені выйшаў прапагандысцкі сюжэт пра былых ваяроў палку Каліноўскага, затрыманых у Беларусі. Там заявілі, што расследванне па факту ўдзелу ў палку Каліноўскага працягваецца.
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
📌 У Швейцарыі сёння агучаць рашэнне па справе Юрыя Гараўскага
26 кастрычніка Кантанальны суд Санкт-Галена ў Швейцарыі абвесціць рашэнне па апеляцыі ў справе Юрыя Гараўскага — былога байца беларускага САХРа, які прызнаваўся ў датычнасці да выкрадання трох беларускіх апанентаў рэжыму ў 1999 годзе.
Гаворка ідзе пра былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку, былога віцэ-прэм'ера Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага. Усе трое зніклі пры нявысветленых абставінах, а іх лёс дагэтуль застаецца невядомым.
У 2023 годзе суд першай інстанцыі апраўдаў Гараўскага, палічыўшы, што ягоны ўдзел у злачынствах не быў даказаны па-за разумным сумневам. Сваякі зніклых абскардзілі гэтае рашэнне і дамагаюцца абвінаваўчага прысуду.
Апеляцыйнае слуханне адбылося 22 верасня 2026 года. Цяпер суд павінен вырашыць, ці застанецца ў сіле апраўдальны прысуд, ці справа завершыцца іншым рашэннем.
edited
⚠️ На з’езд БХД прыйшлі незнаемыя з заданнем здымаць відэа з удзельнікамі
Старшыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец расказаў у сацсетках, як 24 кастрычніка на з’езд БХД ў Беластоку прыйшлі незнаёмыя людзі, якія мелі заданне здымаць відэа з удзельнікамі мерапрыемства.
«На пачатку рэгістрацыі абыходжу залю і хол, гляджу — стаіць незнаёмая дзяўчына гадоў дваццаці, быццам нечым напалоханая. Падыходжу, вітаюся. Пачынаю размаўляць — як вы, што вы, адкуль даведаліся пра З'езд БХД... Глядзіць на мяне, быццам на іншапланецяніна. Бачу — не разумее па-беларуску. Ага», — напісаў Павел.
На пытанне, хто яе запрасіў, дзяўчына паказала ў тэлефоне кантакт чалавека, які даручыў ёй здымаць «жывыя відэа» з удзельнікамі з’езда. Неўзабаве з падобнай мэтай прыйшла яшчэ адна дзяўчына.
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 23-26 кастрычніка
💔 «Дайграўся, згніеш у турме»: былы палітвязень расказаў пра затрыманне, позу «ластаўкі» і сон на голым жалезе
👉 Чытаць па спасылцы
У 2023 годзе мужчыну затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Яны пагражалі яму крымінальным пераследам і прымусілі разблакаваць тэлефон. Пасля некалькіх гадзін у РАУС яго перавезлі ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ), дзе пачаліся першыя выпрабаванні.
У камеры, разлічанай на двух чалавек, утрымлівалі па пяць-шэсць затрыманых. Людзі спалі на голым жалезе, мерзлі праз адчыненае акно і харчаваліся вадзяністай кашай ды пераваранымі макаронамі. Матрацаў, ручнікоў і туалетнай паперы не давалі, а курткі на дзень забіралі.
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Дзмітрыем Самсонавым
Дзмітрый Самсонаў — падпалкоўнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Міністэрства абароны Беларусі.
Яго асудзілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 375 (мэтанакіраванае разгалошванне службовай таямніцы) і ч. 2 арт. 235 (адмыванне сродкаў, атрыманых злачынным шляхам).
Прысуд — 19 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
✍️ Калі вы перасякаліся з Дзмітрыем за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
edited
❗️ У Telegram з'явіліся фэйкавыя чат-боты «Гомельскай Вясны»
У мэсэнджары Telegram выявілі два фэйкавыя чат-боты з назвамі «Гомельская Вясна». Яны выкарыстоўваюць аватарку, як у афіцыйнага Telegram-канала.
Магчыма, чат-боты стварылі супрацоўнікі сілавых структур, каб выяўляць і пераследаваць людзей, якія плануюць звярнуцца па дапамогу ў Гомельскую філію Праваабарончага цэнтра «Вясна».
⚠️ Будзьце асцярожныя і правярайце сапраўднасць чат-ботаў перад тым, як перадаваць ім асабістую інфармацыю.
Нагадаем, існуе толькі два сапраўдныя каналы сувязі з гомельскімі праваабаронцамі – гэта афіцыйны чат-бот, а таксама Telegram-акаунт Гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру “Вясна”.
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 23-26 кастрычніка
❓Як адаптавацца да жыцця пасля несвабоды: цыкл матэрыялаў «Вясны»
Праваабарончы цэнтр «Вясна» падрыхтаваў цыкл матэрыялаў пра тое, як палітвязням і іх блізкім адаптавацца да жыцця пасля несвабоды.
У гэтых тэкстах мы абапіраліся на інтэрв'ю з псіхолагамі і падрабязна разбіралі, з якімі перашкодамі людзі могуць сутыкацца на шляху да аднаўлення.
🔹 Ад падазронасці — да блізкасці: як вярнуць права на межы і аднавіць зносіны пасля турмы
🔹 Вяртанне ў сям'ю: гайд для блізкіх палітвязня, як наноў выбудаваць сувязь
🔹 Гарманальны хаос і пошук апоры: як вярнуць сябе пасля досведу турмы і катаванняў
🔹 "Чалавек больш важны за гісторыю": гайд па інтэрв'ю з былымі палітвязнямі
🔹 Крохкая сувязь: як аднавіць кантакт з дзецьмі пасля вяртання з-за кратаў. Частка першая
🔹 Жыццё ў "эканомным рэжыме": як зняволенне трансфармуе ўспрыманне часу і штодзённы побыт
🔹 Пад парасонам чужога болю: як распазнаць прафесійную траўматызацыю і захаваць сябе
📌 У матэрыялах цыкла мы разглядаем, як выбудоўваць камунікацыю тым, хто знаходзіцца побач — блізкім, сябрам і калегам. Гаворым пра тое, як падтрымліваць чалавека, не ператвараючы клопат у навязлівы кантроль і не парушаючы яго асабістыя межы.
edited
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹 Лукашэнка пераставіў суддзяў: сярод прызначаных — тыя, хто разглядаў палітычныя справы
🔹 "Дзяржаўны бізнес рэпрэсій": на канферэнцыі АБСЕ праваабаронцы распавялі пра прымусовую працу ў Беларусі
🔹 Афіцэра спецназа асудзілі за "здраду дзяржаве" да 19 гадоў калоніі
🔹 «Яны караюць за нелаяльнасць»: былая палітзняволеная пра ціск, прыніжэнні і кантроль у жаночай калоніі
🔹 Зампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў адправілі ў калонію па "справе Гаюна"
🔹 Ці можа права дзіцяці на маці залежаць ад вытворчых паказчыкаў?
🔹 «Жыццё зняволенага – гэта сон і надзея». Экс-палітвязень пра факультатыўную аналітыку за кратамі і маніпуляцыі вызваленнем
🔹 «Быў страх, што выйду — і мяне зноў затрымаюць». Былы палітвязень — пра жыццё пасля чатырох з паловай гадоў несвабоды
🔹 Алесь Бяляцкі: «Страта свабоды пачынаецца з слова»
🔹 «Ты сядзіш і разумееш, што ніколі адтуль не выйдзеш»: гісторыя былога палітвязня Яна Папковіча
🔹 Дзень бацькі без таты: як палітычны пераслед руйнуе беларускія сем'і
🔹 Спявачка, юрыст і шматдзетны аграном: каго КДБ уключыў у "спіс тэрарыстаў" за два месяцы
🔹 За падтрымку Украіны ў Беларусі завялі крымінальныя справы мінімум супраць 419 чалавек
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Віталём Вайцяховічам
Віталя Вайцяховіча асудзілі да 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Першыя пяць гадоў ён павінен быў адбываць прысуд у турме.
Напрыканцы восені 2023 года Віталя перавялі ў турму № 4 у Гродне.
15 жніўня 2026 года ў яго скончыўся турэмны тэрмін. Актуальны адрас Віталя пакуль невядомы.
✍️ Калі вы перасякаліся з Віталём за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
🔎 Калі вас або вашых блізкіх цягам апошніх шасці месяцаў утрымлівалі ў ІЧУ або ЦІП па адміністрацыйных справах, калі ласка, напішыце на @Viasnainfo.
🌿 У мэтах бяспекі вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой.
📚 «Некалькі крымінальных артыкулаў за верш Дзяніса Дудзінскага». Гісторыя былога палітвязня з Магілёва
👉 Чытаць па спасылцы
Былога палітвязня, які ананімна падзяліўся сваёй гісторыяй, затрымалі ў верасні 2023 года. Да таго часу ў ягонай крымінальнай справе назапасілася некалькі соцень каментароў у інтэрнэце. Сярод іх былі эмацыйныя рэакцыі на навіны, цытаванне вершаў і іранічныя жарты.
Мужчына расказаў, як каментары ў сацсетках станавіліся падставай для крымінальнага пераследу.
«За адзін толькі знакаміты верш Дзяніса Дудзінскага „Чым пахне Беларусь“, які я пракаментаваў, мне адразу дадалі некалькі артыкулаў: „абразу прэзідэнта“, „абразу прадстаўнікоў улады“ і іншае. Увогуле па 342-м артыкуле ў мяне была найбольшая колькасць эпізодаў. У мяне аказаўся вельмі пільны следчы».
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
📸 Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць "жоўтыя біркі" і "спраўкі аб вызваленні"
Магшоты (фота пад арыштам) — асобны кірунак фотаздымкі. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых паводле палітычных прычынах.
Праваабаронцы «Вясны» сабралі ўжо больш за 60 сведчанняў і магшотаў ад былых палітвязняў — фота з "жоўтых бірак" ды справак аб вызваленні.
«Гэтыя магшоты — каштоўныя дакументы памяці, якія зафіксавалі эмоцыі і стан чалавека за кратамі. Для некаторых з палітвязняў гэта адзіны фотаздымак за пяць гадоў жыцця», — кажа аўтарка праекту.
Чытаць па спасылцы 👉 mugshots.spring96.org
🌿 Былыя палітвязні могуць прыняць удзел у праекце. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму.
🎥 «Архіпэляг БЕЛАГ-2». Захаваць годнасць за кратамі: споведзі былых палітвязняў
У апошняй частцы другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» былыя палітычныя зняволеныя расказваюць «Радыё Свабода» пра тое, што дапамагло ім выжыць за кратамі.
«Турма — гэта ж маленькі злепак самой дзяржавы, толькі фарбы больш рэзкія тут. У турме ўсё чорна-белае. Беларусь шмат у чым нагадвае турму. Нам трэба дабівацца дэмантажу сыстэмы гэтага лукашызму, таталітарнай сыстэмы, і гэта няўхільна прывядзе да зменаў і ў самой турэмнай сыстэме», — кажа старшыня ПЦ "Вясна", былы палітзняволены Алесь Бяляцкі.
Новы выпуск па спасылцы 👉 https://youtu.be/nWvbyWVSj8c?si=_GjW0Y_2D3DWb0W0