📄 «Праца за кратамі не павінна калечыць чалавека»: праваабаронца падаў скаргу ў абласны Камітэт па працы 👉 Чытаць па спасылцы Праваабаронца "Вясны" Алег Мацкевіч накіраваў афіцыйны зварот у Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама з патрабаваннем правесці маштабную праверку выканання правілаў аховы працы ва ўстановах Дэпартамента выканання пакаранняў. Акрамя таго, зварот утрымлівае патрабаванне абнародаваць рэальныя даныя аб вытворчым траўматызме сярод асуджаных. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка