Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.4%1.5K avg views
Posting 13.9/day last 14 hours ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢

🤬 «Мне нельга мець мабільны тэлефон». Анджэй Пачобут расказаў пра абмежаванні ў Беларусі Журналіст і былы палітвязень Анджэй Пачобут расказаў польскаму выданню Rzeczpospolita пра візіт міліцыянта ў яго кватэру ў Гродне падчас прыезду ў Беларусь у верасні. Супрацоўнік міліцыі прыйшоў з уключаным відэарэгістратарам, распытваў пра працу і планы журналіста, а пасля запатрабаваў з’явіцца ў аддзяленне. «Ён сышоў, потым вярнуўся і сказаў, што я павінен прыйсці ў чацвер у аддзяленне міліцыі. Спытаў, ці прыйду я. Я адказаў: “Вядома”. Я чалавек, які паважае закон, насуперак таму, што ў іх напісана пра мяне ў паперах», — расказаў журналіст. Былы палітвязень таксама паведаміў, што праз статус «экстрэміста» і «тэрарыста» яму забаронена мець мабільны тэлефон. Калі ён паспрабаваў перааформіць на сябе стары нумар, зарэгістраваны на жонку, той перастаў працаваць пасля трох званкоў. «Я пайшоў высветліць сітуацыю і даведаўся, што не маю на яго права», — адзначыў ён. Журналіст заявіў, што ў снежні плануе вярнуцца ў Беларусь і мае намер застацца там назаўсёды. 📌 «Вызваліць з магчымасцю застацца ў Беларусі». З якімі абмежаваннямі сутыкаюцца былыя палітвязні пасля памілавання Фотаздымак PAP/Marian Zubrzycki.

Views over time

05001K1.5K27 Oct 08:1010 Nov 23:301.5K27 Oct 08:10: 0 views10 Nov 23:30: 1,510 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
27 Oct 2026, 08:100
10 Nov 2026, 23:301.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.