📌 «Ідзеш і думаеш, што назад можаш не вярнуцца»: былы палітвязень пра прымусовую здачу ДНК у Беларусі 👉 Чытаць па спасылцы Адзін з былых палітвязняў падзяліўся з «Вясной» сваёй гісторыяй прымусовай здачы ДНК. Першы раз біялагічны матэрыял у яго запатрабавалі ў чэрвені 2024 года — адразу пасля вызвалення, калі ён прыйшоў у міліцыю станавіцца на ўлік. Праз некалькі месяцаў яму зноў патэлефанавалі і настойліва папрасілі прыйсці ў мясцовы аддзел міліцыі. Прычыну выкліку мужчыну не патлумачылі. Таму перад візітам ён баяўся, што яго могуць затрымаць. Суразмоўца расказвае, як збіраў заплечнік і клаў туды неабходныя рэчы на выпадак, калі раптам не вернецца дадому. 📄 Здаць адбіткі ды біяматэрыялы: ці можна адмовіцца? 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка