Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h
Reach per post (ERR) 15.8%1.5K avg views
Posting 14.0/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢

❗️ Рэпрэсіі ў Беларусі спыніліся або сціхлі? Гэта не так Рэжым Лукашэнкі ўсё больш ускладняе збор звестак пра палітычны пераслед і старанна хавае яго маштабы. Але недахоп інфармацыі не азначае, што рэпрэсій стала менш. Праваабаронцы «Вясны» працягваюць атрымліваць звесткі пра пераслед па «справе Гаюна» — суды і допыты па ўсёй краіне адбываюцца дагэтуль. Амаль штодня «Вясна» публікуе «Хроніку пераследу», фіксуючы новыя выпадкі рэпрэсій. Пры гэтым ва ўмовах закрытасці рэальная колькасць выпадкаў пераследу можа быць значна большай за тую, якую ўдаецца пацвердзіць. 📄 Сабралі некалькі матэрыялаў, якія паказваюць, што насамрэч адбываецца ў Беларусі і чаму казаць пра спыненне рэпрэсій заўчасна: 📌 Афіцэра спецназа асудзілі за "здраду дзяржаве" да 19 гадоў калоніі 📌 Палітвязняў рыхтавалі да вызвалення, але перадумалі: гэта каментуюць праваабаронцы і псіхатэрапеўт 📌 Заява праваабарончай кааліцыі аб ацэнцы сітуацыі з рэпрэсіямі ў Беларусі 📌 Яшчэ адна крыніца інфармацыі пра рэпрэсіі пад пагрозай: МУС тры тыдні не абнаўляе спіс "экстрэмістаў" 📌 Супраць палітвязня Віктара Снегура ўзбудзілі ўжо пятую крымінальную справу 📌 Палітвязня Ціхана Осіпава будуць судзіць трэці раз за "непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" 📌 Ад 17 да 25 гадоў калоніі: па "справе BYPOL" асудзілі траіх беларусаў ✍️ Паведаміць праваабаронцам пра палітычны пераслед 👉 @ViasnaSOS

Views over time

01K2K27 Oct 11:0210 Nov 23:301.9K27 Oct 11:02: 0 views10 Nov 23:30: 1,880 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
27 Oct 2026, 11:020
10 Nov 2026, 23:301.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.