🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Уладзіславам Вайцяховічам Уладзіслаў Вайцяховіч скончыў Вайсковую акадэмію, пасля жыў у Мінску. У чэрвені 2023 года яго асудзілі да 21 года калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Першыя пяць гадоў ён мусіў адбываць у турме. Таксама мужчыну пазбавілі воінскага звання. Напрыканцы восені 2023 года палітвязня перавялі ў турму № 1. Актуальны адрас невядомы. ✍️ Калі вы перасякаліся з Уладзіславам за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo