Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.3%1.5K avg views
Posting 14.0/day last 6 minutes ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢

💔 «Ты сядзіш і разумееш, што ніколі адтуль не выйдзеш»: гісторыя былога палітвязня Яна Папковіча Мы сустрэліся з былым палітвязнем Янам Папковічам у Варшаве. Цяпер ён жыве ў Польшчы разам з сям'ёй, бавіць час з дзецьмі, якіх амаль чатыры гады не бачыў, вучыцца спраўляцца з цяжкасцямі, што прынесла жыццё пасля вызвалення. Яшчэ год таму Ян адбываў тэрмін у калоніі, не ведаючы, колькі яшчэ яму трэба будзе правесці за кратамі. За час зняволення яго катавалі і збівалі, неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА і ПКТ, а таксама двойчы дадавалі новыя тэрміны за "злоснае непадпарадкаванне" адміністрацыі калоній. У снежні 2025 года Яна памілавалі і прымусова вывезлі з Беларусі. Цяпер яму трэба будзе адаптавацца да жыцця ў новай краіне і спраўляцца з наступствамі зняволення. У вялікай гутарцы з "Вясной" Ян распавёў пра метады ціску ў КДБ, механізм бясконцага падаўжэння тэрмінаў паводле артыкула 411 КК і пра тое, як пасля ўсяго перажытага захаваць свае перакананні, блізкіх і самога сябе. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121476 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

05001K1.5K21 Oct 11:2010 Nov 23:301.6K21 Oct 11:20: 0 views10 Nov 23:30: 1,560 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
21 Oct 2026, 11:200
10 Nov 2026, 23:301.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.