🤬 «Быў страх, што выйду — і мяне зноў затрымаюць». Былы палітвязень — пра жыццё пасля чатырох з паловай гадоў несвабоды Берасцеец Антон Сотнікаў правёў чатыры з паловай гады ў зняволенні за ўдзел у пратэстах у сваім горадзе ў 2020 годзе. Пасля вызвалення ён застаўся пад прэвентыўным наглядам, а паездка на магілу бабулі, памерлай, пакуль ён знаходзіўся за кратамі, павярнулася для яго адміністрацыйнай справай. Праз месяц пасля выхаду на волю Антон быў вымушаны з'ехаць з Беларусі праз рызыку новага крымінальнага пераследу. У Польшчы яму давялося зноўку вучыцца жыць на волі — асвойваць звыклыя тэхналогіі, аднаўляць здароўе і прывыкаць да жыцця без блізкіх побач. 33-гадовы былы палітвязень распавёў "Вясне" пра страх новага затрымання, адаптацыю на волі і пра людзей, якія дагэтуль застаюцца за кратамі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121473 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка