Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.3%1.5K avg views
Posting 14.0/day last 11 minutes ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢

🎉 Анджэй Пачобут атрымаў польскую прэмію «Залаты лаўр» у намінацыі «Асоба года» Беларуска-польскага журналіста і былога палітвязня Анджэя Пачобута адзначылі прэміяй «Залаты лаўр Super Biznesu». Узнагароду ўручылі 20 кастрычніка ў Варшаве. Прэмію Анджэю ўручыў беларускі праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі. У сваёй прамове былы палітвязень заявіў, што не лічыць сябе героем. На яго думку, сапраўдныя героі — гэта звычайныя людзі ў Беларусі, у тым ліку актывісты Саюза палякаў, якія працягваюць сваю дзейнасць, нягледзячы на пераслед. «Залаты лаўр Super Biznesu» — штогадовая польская прэмія, заснаваная ў 2014 годзе. Яе ўручаюць за дасягненні і ўнёсак у развіццё эканомікі і грамадскага жыцця Польшчы. У 2023 годзе ў намінацыі «Асоба года» ўзнагароду атрымаў і Алесь Бяляцкі. Фотаздымак «Радыё Свабода».

Views over time

05001K1.5K2K21 Oct 07:0210 Nov 23:301.7K21 Oct 07:02: 0 views10 Nov 23:30: 1,690 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
21 Oct 2026, 07:020
10 Nov 2026, 23:301.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.