⚖️ Блогера затрымалі за абразу Лукашэнкі, а пазней выпусцілі пад заклад Беларускага блогера Андрэя Дуноўскага каля месяца таму затрымалі па крымінальнай справе за "абразу Лукашэнкі". Трое сутак мужчына правёў у ізалятары на Акрэсціна, пасля чаго, паводле яго, яго выпусцілі пад заклад. Пра гэта ён расказаў на сваім YouTube-канале. Паводле Дуноўскага, у ізалятары на Акрэсціна было вельмі холадна, таму, каб сагрэцца, ён пастаянна маршыраваў на месцы. На наступны дзень яго адвезлі ў РУУС, дзе следчы і адвакат паказалі яму відэа, да якіх у іх узніклі прэтэнзіі. «Там ёсць эпізод, дзе проста велізарны накачаны Рон Коўлман — калі хто не ведае, гэта адзін з самых крутых культурыстаў 1990-х — пачатку 2000-х, — проста з тварам Лукашэнкі, зробленым нейрасеткай. Ён там проста качаецца», — расказаў блогер. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 20 кастрычніка