⚡️ Старонку ініцыятывы «Честные люди», акаўнт брэнда адзення «ZNIVIEN» і іншыя рэсурсы дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі: 📍 Facebook: старонка ініцыятывы «Честные люди», а таксама акаўнты «Піліп Шаўроў» і «Siarhei Bespalau» (Сяргей Бяспалаў); 📍 Threads: акаўнт брэнда адзення «znivien_2020» (ZNIVIEN ЖНІВЕНЬ); 📍 Telegram: канал «Беларусь Беларуская» і чат «Землянка»; 📍 Instagram: старонкі «Алена Жаркевiч», «Саня Наўковіч», «Сергей Будкiн» (Сяргей Будкін) і суполка «Новости Беларусь»; 📍 YouTube: канал «Евгений Глушков»; 📍 TikTok: акаўнт «KOZYR».