🤩 У Беларусі запатрабавалі прыбраць з продажу на Ozon вокладкі з выявамі, прызнанымі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» Баранавіцкая міжраённая пракуратура выявіла на маркетплэйсе Ozon набор вокладак для дакументаў з "бел-чырвона-белымі палосамі і выявай вершніка з мячом і шчытом на чырвоным фоне". Пра гэта паведамляе Генеральная пракуратура Беларусі. Паводле ведамства, элементы выявы былі прызнаныя судом «экстрэмісцкімі матэрыяламі». У сувязі з гэтым пракуратура вынесла прадпісанне кіраўніку інтэрнэт-крамы з патрабаваннем неадкладна спыніць продаж тавару. У Генпракуратуры патлумачылі, што прадукцыя магла быць даступная неабмежаванаму колу пакупнікоў, у тым ліку моладзі, што, на думку ведамства, "магло негатыўна паўплываць на яе грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне".