Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Subscribers9.5K −10 24h
Reach per post (ERR)15.2%1.4K avg views
Posting14.3/daylast 32 minutes ago
Reactions per 1K views22.6🤬 ❤ 😢
edited
⚖️ Былую выхавацельку дзіцячага сада асудзілі па палітычнай справе і абвясцілі «экстрэмісткай»
Аксане Марынінай праз сем дзён споўніцца 59 гадоў. На мінулым тыдні яе імя з’явілася на сайце МУС у пераліку асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». На гэта звярнула ўвагу «Віцебская Вясна».
Паводле інфармацыі ведамства, суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў жанчыну вінаватай паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Верагодна, Аксану асудзілі да «хатняй хіміі».
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 26-28 верасня
edited
⚖️ Мінскі гарадскі суд разгледзіць апеляцыю па справе Вячаслава Русіна
30 кастрычніка апеляцыйная інстанцыя Мінскага гарадскога суда разгледзіць скаргу па крымінальнай справе 41-гадовага Вячаслава Русіна, якога завочна судзілі ў парадку спецвытворчасці.
Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Паводле даступнай інфармацыі, спецыяльная вытворчасць у дачыненні да яго была распачатая 8 ліпеня 2026 года.
🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 26-28 верасня
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹 «Я не сабака, каб жыць у хляве». Як 50-гадовы беларус прайшоў праз СІЗА і вымушана пакінуў краіну
🔹 Шэсць рублёў заробку за месяц і медытацыя пяском: аповед пра быт, працу і медыцыну ў ПК-1
🔹 «Гэта цынічны гандаль». Валянцін Стэфановіч — пра вызваленні палітвязняў
🔹 «Уяўляе сабой дыскрымінацыю ў дачыненні да жанчын». Юрыстка «Вясны» — пра новыя правілы ўтрымання ў СІЗА КДБ
🔹 Загад ішоў ад Лукашэнкі і Шэймана: у Швейцарыі пачаўся апеляцыйны суд па справе Юрыя Гараўскага
🔹 «Я асабіста бачыла, у якім стане яна знаходзіцца». Вікторыя Кульша — пра палітзняволеную пенсіянерку Вольгу Маёраву
🔹 Анкалогія, інсульты, страта зроку: гісторыі палітвязняў з цяжкімі захворваннямі
🔹 «Жорстка і неапраўдана». Экс-палітзняволеныя распавялі пра катаванні з боку былога супрацоўніка ПК-24
🔹 «Лепшая стратэгія — зафіксаваць і ігнараваць». Спробы вярбоўкі дэлегатаў Каардынацыйнай рады працягваюцца
🔹 Жорсткае збіццё ў бусіку і пагрозы згвалціць: як КДБ катаваў Алеся Чумакова за беларускі альбом
🔹 Памілаванне не здымае абмежаванняў: рахунак не адкрыць, маёмасць не прадаць
🔹 Пасля пяці гадоў за кратамі — наноў вучыцца карыстацца тэхналогіямі і жыць у грамадстве
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org
edited
🤬 На беларускай мяжы затрымалі IT-спецыяліста з Ізраіля за падпіскі на YouTube
У верасні 2026 года падчас перасячэння літоўска-беларускай мяжы быў затрыманы IT-спецыяліст і прадпрымальнік Міхаіл Кац. Пра гэта мужчына распавёў у сваіх сацсетках.
Міхаіл ужо 7 гадоў жыве ў Ізраілі, але прыехаў у Беларусь у прыватных справах. Нагодаю для пераследу стала праверка смартфона сілавікамі — у мужчыны знайшлі падпіскі на два YouTube-каналы, якія ўлады прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Міхаіл адбыў трое сутак у ІЧУ, атрымаў штраф, а яго тэхніку канфіскавалі.
👉 Канвеер несхаванай цэнзуры. Тлумачым, як у Беларусі прызнаюць матэрыялы "экстрэмісцкімі”
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 26-28 верасня
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Генрыхам Агеевым
Генрых Агееў — былы сілавік з Берасцейшчыны. Палітвязня затрымалі ў лютым 2024 года ў Крыме. У верасні таго ж года Агеева экстрадавалі ў Беларусь.
Па стане на восень 2026 г. утрымліваецца ў СІЗА № 1.
✍️ Калі вы перасякаліся з Генрыхам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
🎧 📹 Як (не) працавала савецкая прававая сістэма: новы выпуск "Прававых летапісаў"
У гэтым выпуску мы падрабязна разбіраем гісторыю таго, як прававыя інстытуты працавалі ў розныя эпохі СССР і чаму яны паступова страцілі сваю галоўную функцыю.
Што вы даведаецеся ў выпуску:
• Каму насамрэч служыў закон.
• Пік дэградацыі і пазасудовыя расправы.
• Гучныя сфабрыкаваныя справы ў БССР.
• "Карная псіхіятрыя" эпохі "адлігі".
• Ілюзія законнасці ў эпоху застою.
Глядзіце новае відэа, стаўце падабайкі і пакідайце каментары, калі гэта для вас бяспечна!
👉 https://youtu.be/w6YZjZj1A8w?si=Sf-t3kNKxes4ZHpU
💔 Дапаможам былому палітзняволенаму Аляксандру Сезеню пачаць жыццё нанова
Былы палітзняволены Аляксандр Сезень пасля вызвалення з'ехаў з Беларусі ў Польшчу. Маючы інваліднасць трэцяй групы, у зняволенні ён сутыкнуўся з сур'ёзным пагаршэннем здароўя, а цяпер праз праблемы з дакументамі пазбаўлены базавай дапамогі і медыцынскай страхоўкі. Яму патрэбная падтрымка на час, пакуль ён зможа аднавіцца, аформіць абарону і пачаць працаваць.
Аляксандра затрымалі ў 2024 годзе за каментары пра «памагатых рэжыму». За кратамі мужчына страціў траціну сваёй вагі, прайшоў праз жорсткія ўмовы ШІЗА, адмаўляўся супрацоўнічаць з аператыўнікамі і сутыкнуўся са здзекамі турэмных дактароў. Яго вызвалілі вясной 2026 года проста з-пад кропельніцы ў турэмным шпіталі.
🤝 Падтрымаць Аляксандра можна па спасылцы BYSOL.
📌 «Цябе прасцей заваліць, чым пераканаць». Экс-палітвязень Аляксандр Сезень пра 25 сутак ШІЗА і турэмных дактароў
📸 Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць "жоўтыя біркі" і "спраўкі аб вызваленні"
Магшоты (фота пад арыштам) — асобны кірунак фотаздымкі. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых паводле палітычных прычынах.
Праваабаронцы «Вясны» сабралі ўжо больш за 60 сведчанняў і магшотаў ад былых палітвязняў — фота з "жоўтых бірак" ды справак аб вызваленні.
«Гэтыя магшоты — каштоўныя дакументы памяці, якія зафіксавалі эмоцыі і стан чалавека за кратамі. Для некаторых з палітвязняў гэта адзіны фотаздымак за пяць гадоў жыцця», — кажа аўтарка праекту.
Чытаць па спасылцы 👉 mugshots.spring96.org
🌿 Былыя палітвязні могуць прыняць удзел у праекце. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму.
edited
🚫 Студэнтам ЕГУ ў Беларусі пачалі забараняць выезд з краіны
Студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, якія знаходзяцца ў Беларусі, пачалі абмяжоўваць падпіскамі аб нявыездзе. Пра некалькі такіх выпадкаў паведамляе «Белсат». Наколькі гэтая практыка масавая, пакуль невядома.
14 красавіка 2026 года Вярхоўны суд Беларусі забараніў дзейнасць ЕГУ і прызнаў яго «экстрэмісцкай арганізацыяй».
У пачатку чэрвеня па ўсёй Беларусі прайшла серыя ператрусаў і допытаў у людзей, звязаных з універсітэтам, а таксама іх сваякоў.
Паводле апошніх звестак «Вясны», у сувязі са «справай ЕГУ» ад пераследу пацярпелі як мінімум 175 чалавек.
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 26-28 верасня верасня
🔒 «Калі пачуў, што я ні разу не быў у ШІЗА, сказаў, што гэта іх недапрацоўка»
Былы палітзняволены Андрэй (імя змененае з прычынаў бяспекі) хацеў пасля вызвалення застацца ў Беларусі побач з роднымі. Але яшчэ ў калоніі яму далі зразумець: за гэта могуць быць ШІЗА, ПКТ і новая крымінальная справа.
Зімой 2025 года Андрэя выклікалі да намесніка начальніка калоніі па ідэалагічнай працы. Там ён адкрыта сказаў, што не хоча з’язджаць з краіны.
«Ён [намеснік начальніка калоніі] адразу спытаў, ці сядзеў я ў ШІЗА, а калі пачуў, што ні разу, заявіў, што гэта іхняя недапрацоўка».
Паводле Андрэя, большасць палітвязняў у яго групе таксама хацелі застацца ў Беларусі. Нягледзячы на гэта, іх прымусова вывезлі з краіны.
Мужчына таксама распавёў, як пагрозы ШІЗА, ПКТ і новай крымінальнай справы выкарыстоўваюць для ціску на тых, хто не хоча пакідаць Беларусь пасля вызвалення.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121272
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
✊ Зварот да былых палітвязняў: дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі
Калі ласка, правярайце інфармацыю пра людзей, з якімі вы праходзілі праз СІЗА, калоніі і ШІЗА, ды падзяліцеся ёй з праваабаронцамі.
🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1
Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей.
Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам.
📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.
⚖️ Супрацоўніка МТБанка, які крытыкаваў расійскую агрэсію, асудзілі за "распальванне варожасці"
50-гадовага мінчука Аляксандра Семіглазава асудзілі паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Прысуд вынес Мінскі гарадскі суд. Дакладнае пакаранне і месца знаходжання мужчыны пакуль не вядомыя, паведамляе "Наша Ніва".
Справу мужчыны разглядаў Мінскі гарадскі суд. 18 верасня 2026 года яго ўнеслі ў дзяржаўны пералік "грамадзян Беларусі, замежнікаў і асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
edited
🤬 28-гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі
Святаслава Падвашэцкага Мінскі гарадскі суд першага верасня 2026 года асудзіў да 13 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 328 (незаконны абарот наркотыкаў) і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Акрамя пазбаўлення волі, суд прызначыў штраф у памеры 500 базавых велічыняў.
Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Таму ў адкрытым доступе няма падрабязнасцяў абвінавачання і доказаў, на падставе якіх суд вынес прысуд. Святаслаў цяпер знаходзіцца ў СІЗА №1 у Мінску.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121276
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
⚖️ У Мінску пачалі судзіць трох беларусаў па дзевяці цяжкіх артыкулах, сярод іх "тэрарызм" і "здрада дзяржаве"
Па інфармацыі Праваабарончага цэнтра "Вясна", Мінскі абласны суд напрыканцы верасня пачаў разглядаць справу супраць Генрыха Агеева, Юрыя Васілеўскага, а таксама Івана Балашэнкі. Агулам іх судзяць паводле дзевяці цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі", "акт тэрарызму", "здраду дзяржаве".
Вядома, што Генрыха затрымалі нібыта па "справе BYPOL" больш за паўтара года таму ў акупаваным Расіяй Крыму, дзе яго збівалі і катавалі. Пазней яго перавезлі ў Беларусь і змясцілі ў СІЗА КДБ. Юрыя затрымалі год таму пры невядомых абставінах. Пра Івана Балашэнку праваабаронцам раней не было вядома.
Падрабязнасці гэтай справы невядомыя.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121275
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💬 Пасля пяці гадоў за кратамі — наноў вучыцца карыстацца тэхналогіямі і жыць у грамадстве
Былы палітзняволены Андрэй (імя змененае з прычынаў бяспекі) пасля пяці гадоў зняволення быў прымусова вывезены з Беларусі.
Апынуўшыся ў новай краіне, ён, паводле ўласных словаў, адчуваў сябе «як малое дзіця ў пяць гадоў»: даводзілася наноў асвойваць сацыяльныя навыкі, разбірацца ў сучасных тэхналогіях і прывыкаць да жыцця на волі.
Цяпер Андрэй спрабуе пачаць жыццё наноў і адкрыць уласную справу ў эміграцыі. Ён распавёў пра адаптацыю пасля зняволення і наступствы ціску, з якімі сутыкаецца нават за межамі Беларусі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121272
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Беларускамоўны брэнд адзення «Pavetra» дадалі ў спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў"
Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі:
📍 Instagram: «mikita_suzuki», суполка «Pavetra»;
📍 Threads: «Ivan» (ivan447331), «yauheniharkauchuk».
🙅♂️ Памілаванне не здымае абмежаванняў: рахунак не адкрыць, маёмасць не прадаць
Пасля вызвалення частка палітвязняў застаецца ў «спісах тэрарыстаў» і «экстрэмістаў» — і разам са свабодай атрымлівае шэраг абмежаванняў у паўсядзённым жыцці.
Напярэдадні ў Беларусі памілавалі 15 чалавек, у тым ліку 13 асуджаных па палітычна матываваных справах. Аднак само памілаванне не азначае рэабілітацыі і аўтаматычнага зняцця абмежаванняў.
Пасля вызвалення былыя палітвязні могуць сутыкацца з праблемамі нават у звычайных рэчах: зарэгістраваць нумар мабільнай сувязі, прадаць ці здаць у арэнду аўтамабіль або нерухомасць і шмат чаго іншага.
🔹«Мы маем справу не з аднаўленнем справядлівасці, а з трансфармацыяй рэпрэсій»: чаму памілаванне без рэабілітацыі не азначае свабоду
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 13 прозвішч — цяпер у ім 6930 чалавек
25 верасня МУС Беларусі абнавіла «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іх палітзняволеныя Дзмітрый Корсакаў і Таццяна Корсакава. Сям’ю з Мінска асудзілі за "здраду дзяржаве" і "кантрабанду зброі". Дзмітрыю і Таццяне прысудзілі 14 і 12 гадоў зняволення адпаведна, а таксама штраф у памеры 50 тысяч рублёў. Акрамя таго, у спісе з’явілася іх дачка Пелагея Корсакава.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
🎉 Сёння свой Дзень народзінаў адзначае Алесь Бяляцкі
Старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна», праваабаронцу і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру сёння спаўняецца 64 гады.
Большую частку свайго жыцця Алесь прысвяціў праваабарончай дзейнасці — абароне правоў чалавека, дапамозе іншым і адстойванню чалавечай годнасці нават у самых складаных абставінах.
Каманда «Вясны» віншуе свайго калегу і сябра з Днём народзінаў!
Жадаем Алесю здароўя, сіл і натхнення, больш радасных момантаў і часу побач з роднымі, сябрамі і аднадумцамі.
⚖️ У Брэсце за "садзейнічанне экстрэмізму" мужчыну асудзілі да трох гадоў калоніі
У Брэсцкім абласным судзе 18 жніўня да трох гадоў калоніі асудзілі 42-гадовага Віталя Галавача.
Вядома, што мужчыну абвінавацілі ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" паводле ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Але ў чым дакладна абвінавацілі Віталя, невядома.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121268
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка