Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 54 minutes ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

⚖️ У Мінску пачалі судзіць трох беларусаў па дзевяці цяжкіх артыкулах, сярод іх "тэрарызм" і "здрада дзяржаве" Па інфармацыі Праваабарончага цэнтра "Вясна", Мінскі абласны суд напрыканцы верасня пачаў разглядаць справу супраць Генрыха Агеева, Юрыя Васілеўскага, а таксама Івана Балашэнкі. Агулам іх судзяць паводле дзевяці цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі", "акт тэрарызму", "здраду дзяржаве". Вядома, што Генрыха затрымалі нібыта па "справе BYPOL" больш за паўтара года таму ў акупаваным Расіяй Крыму, дзе яго збівалі і катавалі. Пазней яго перавезлі ў Беларусь і змясцілі ў СІЗА КДБ. Юрыя затрымалі год таму пры невядомых абставінах. Пра Івана Балашэнку праваабаронцам раней не было вядома. Падрабязнасці гэтай справы невядомыя. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121275 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

01K2K3K25 Sep 11:2010 Nov 23:302.4K25 Sep 11:20: 0 views10 Nov 23:30: 2,390 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
25 Sep 2026, 11:200
10 Nov 2026, 23:302.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.