💬 Пасля пяці гадоў за кратамі — наноў вучыцца карыстацца тэхналогіямі і жыць у грамадстве Былы палітзняволены Андрэй (імя змененае з прычынаў бяспекі) пасля пяці гадоў зняволення быў прымусова вывезены з Беларусі. Апынуўшыся ў новай краіне, ён, паводле ўласных словаў, адчуваў сябе «як малое дзіця ў пяць гадоў»: даводзілася наноў асвойваць сацыяльныя навыкі, разбірацца ў сучасных тэхналогіях і прывыкаць да жыцця на волі. Цяпер Андрэй спрабуе пачаць жыццё наноў і адкрыць уласную справу ў эміграцыі. Ён распавёў пра адаптацыю пасля зняволення і наступствы ціску, з якімі сутыкаецца нават за межамі Беларусі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121272 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка