⚖️ Былую выхавацельку дзіцячага сада асудзілі па палітычнай справе і абвясцілі «экстрэмісткай» Аксане Марынінай праз сем дзён споўніцца 59 гадоў. На мінулым тыдні яе імя з’явілася на сайце МУС у пераліку асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». На гэта звярнула ўвагу «Віцебская Вясна». Паводле інфармацыі ведамства, суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў жанчыну вінаватай паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Верагодна, Аксану асудзілі да «хатняй хіміі». 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 26-28 верасня