🎉 Сёння свой Дзень народзінаў адзначае Алесь Бяляцкі Старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна», праваабаронцу і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру сёння спаўняецца 64 гады. Большую частку свайго жыцця Алесь прысвяціў праваабарончай дзейнасці — абароне правоў чалавека, дапамозе іншым і адстойванню чалавечай годнасці нават у самых складаных абставінах. Каманда «Вясны» віншуе свайго калегу і сябра з Днём народзінаў! Жадаем Алесю здароўя, сіл і натхнення, больш радасных момантаў і часу побач з роднымі, сябрамі і аднадумцамі.