🚫 Студэнтам ЕГУ ў Беларусі пачалі забараняць выезд з краіны Студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, якія знаходзяцца ў Беларусі, пачалі абмяжоўваць падпіскамі аб нявыездзе. Пра некалькі такіх выпадкаў паведамляе «Белсат». Наколькі гэтая практыка масавая, пакуль невядома. 14 красавіка 2026 года Вярхоўны суд Беларусі забараніў дзейнасць ЕГУ і прызнаў яго «экстрэмісцкай арганізацыяй». У пачатку чэрвеня па ўсёй Беларусі прайшла серыя ператрусаў і допытаў у людзей, звязаных з універсітэтам, а таксама іх сваякоў. Паводле апошніх звестак «Вясны», у сувязі са «справай ЕГУ» ад пераследу пацярпелі як мінімум 175 чалавек. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 26-28 верасня верасня