🤬 На беларускай мяжы затрымалі IT-спецыяліста з Ізраіля за падпіскі на YouTube У верасні 2026 года падчас перасячэння літоўска-беларускай мяжы быў затрыманы IT-спецыяліст і прадпрымальнік Міхаіл Кац. Пра гэта мужчына распавёў у сваіх сацсетках. Міхаіл ужо 7 гадоў жыве ў Ізраілі, але прыехаў у Беларусь у прыватных справах. Нагодаю для пераследу стала праверка смартфона сілавікамі — у мужчыны знайшлі падпіскі на два YouTube-каналы, якія ўлады прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Міхаіл адбыў трое сутак у ІЧУ, атрымаў штраф, а яго тэхніку канфіскавалі. 👉 Канвеер несхаванай цэнзуры. Тлумачым, як у Беларусі прызнаюць матэрыялы "экстрэмісцкімі” 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 26-28 верасня