Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢
  1. «Канцэрты сніліся проста ў рэал-тайме». Алесь Чумакоў — пра дзевяць месяцаў без нармальнага сну Ты проста заплюшчваеш вочы і глядзіш кіно на мяжы з бадзёрасцю Былы палітзняволены музыка Алесь Чумакоў распавёў, што за кратамі нармальна выспацца было амаль немагчыма. Удзень зняволеным не дазвалялі нават заплюшчваць вочы, а ўначы ў твар пастаянна свяціў яркі дыёдны пражэктар. На Акрэсціна да гэтага дадавалася радыё, якое працавала з 6-й да 22-й, — пераважна расійская папса. Аднойчы яго ўключылі на поўную гучнасць нават а трэцяй ночы. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121262 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  2. edited

    ‼️ Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 15 чалавек Сярод памілаваных — 13 чалавек, асуджаных за злачынствы «экстрэмісцкай накіраванасці». Большасць памілаваных — жанчыны (10 чалавек). Пра гэта паведамляе БЕЛТА. Імёны памілаваных пакуль не называюцца. ✍️ Калі вам нешта вядома пра імёны памілаваных, калі ласка, паведаміце праваабаронцам на @Viasnainfo. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121263

  3. edited

    «Вось ён, Будкін! Усё знойдзена, ты наш». Музыка Алесь Чумакоў — пра сваё затрыманне Аперацыя па затрыманні Алеся Чумакова прайшла 28 лістапада 2025 года. Музыку абвінавацілі ва «ўступленні» ў Раду культуры, якой кіруе Сяргей Будкін. Насамрэч падставай для крымінальнай справы стаў новы фольк-альбом, які Алесь запісаў пры падтрымцы Рады і слухачоў. Паводле Алеся, пры затрыманні сілавікі адразу запатрабавалі тэлефон і пачалі шукаць у ім кантакт кіраўніка Рады культуры. «Знайшлі кантакт, тыкнулі мне ў твар тэлефонам: „Вось ён, Будкін! Усё знойдзена, ты наш“». Пасля гэтага ў кватэры былога палітвязня правялі ператрус. У яго пакоі сілавікі раскідвалі рэчы і жартавалі, а ў выніку канфіскавалі тэлефон. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121262 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  4. edited

    🎧 «ААН на зразумелай мове». Беларусь у Камітэце па правах людзей з інваліднасцю Нагадваем пра апошні выпуск падкаста «Вясна прыйдзе» (спецсезона «ААН на зразумелай мове»), дзе мы на прыкладах разбіраем, як улады Беларусі справаздачыліся перад Камітэтам па правах людзей з інваліднасцю. Сярод тэмаў, якія там можна пачуць: • Медыкаментозны падыход vs праваабарончы — "за чалавека вырашае лекар"? • Пазбаўленне людзей дзеяздольнасці: абарона або парушэнне Канвенцыі? • Людзі з інваліднасцю, што памерлі ў турме праз канфлікт у краіне • Прымусовае псіхіятрычнае лекаванне — што тут не так? • Свабода выказвання меркаванняў людзей з інваліднасцю • Адхіленне параалімпійцаў ад міжнародных спаборніцтваў — ці справядліва гэта? Слухайце выпуск таксама на розных падкаст-пляцоўках: Apple podcasts | Spotify | Castbox | Youtube

  5. 📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі У Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій. ✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых» 🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org

  6. edited

    📊 Не менш за 178 палітзняволеных знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы Сярод іх мінімум 60 чалавек у цяжкім стане фізічнага здароўя, восем чалавек з інваліднасцю, 35 людзей ва ўзросце больш за 60 гадоў, многія з якіх маюць сур'ёзныя праблемы са здароўем, а таксама шэсць чалавек з ментальнымі разладамі. Акрамя статыстыкі, распавядаем пра: — палітзняволеных з анкалагічнымі захворваннямі; — палітвязняў, якія атрымалі сур'ёзныя траўмы падчас затрымання; — жанчын з гінекалагічнымі захворваннямі; — палітвязняў з сур'ёзнымі праблемамі са зрокам; — інсульты і інфаркты, перанесеныя ў зняволенні, а таксама праблемы з сэрцам. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121248 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  7. У Круглым расфарміравалі папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 46 Каля двух тыдняў таму ў Круглым Магілёўскай вобласці расфарміравалі папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 46. Усіх асуджаных, якія адбывалі там пакаранне, перавялі ў іншыя ПУАТ. Пра гэта паведамляе Dissidentby. Што будзе з установай далей, пакуль невядома. Паводле звестак Dissidentby, яе могуць перапрафіляваць для тых, хто ўжо адбываў пакаранне раней, або для асуджаных, якім пакаранне ў калоніі замяняюць на «хімію». ПУАТ — папраўчая ўстанова адкрытага тыпу, дзе асуджаныя адбываюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі. У Беларусі такое пакаранне неафіцыйна называюць «хіміяй».

  8. edited

    ⚡️ Жорсткае збіццё ў бусіку і пагрозы згвалціць: як КДБ катаваў Алеся Чумакова за беларускі альбом Алесь Чумакоў – вядомы беларускі музыкант, бард і майстар традыцыйных інструментаў. 28 лістапада 2025 года ягонае жыццё падзялілася на "да" і "пасля": творцу затрымалі супрацоўнікі КДБ, выманіўшы з кватэры пад відам суседзяў. Музыку абвінавацілі ва "ўступленні" ў Раду культуры і ў тым, што ён "гуртаваў людзей дзеля расхіствання канстытуцыйнага строю". Насамрэч падставай для крымінальнай справы стаў новы фольк-альбом, які Алесь запісаў пры падтрымцы Рады і слухачоў. У вялікай размове Алесь узгадвае, як выжываў у бетонным карцары, дзе даводзілася спаць на падлозе, як у няволі губляў зубы пад прапаганду пра "кепскія ўмовы ў Латвіі" і вар'яцеў ад расійскай папсы. Як дзевяць месяцаў нон-стоп сніў свае канцэрты ў рэал-тайме. А таксама Алесь распавядае, калі адбудзецца рэліз таго самага альбома ў эміграцыі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121262 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  9. edited

    🤬 Палітзняволенага Алеся Здаравеннава змясцілі ў ШІЗА на Дзень народзінаў Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», 12 верасня палітзняволены Алесь Здаравеннаў сустрэў сваё 47-годдзе ў ШІЗА, дзе знаходзіцца да гэтага часу. Нагадаем, у мінулым годзе Алесь таксама адзначаў Дзень народзінаў у штрафным ізалятары. У снежні 2025 года актывіста з Рэчыцы асудзілі да 10 гадоў калоніі паводле арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121261 Алесь Здаравеннаў малюе за кратамі 👉 https://prisonart.spring96.org/zdaravennau-ales.html

  10. «Перажыты гвалт ледзь не зрабіў мяне інвалідам». Былая палітзняволеная Вікторыя Кульша — пра ціск у калоніі У жніўні 2022 года былую палітзняволеную Вікторыю Кульшу перавялі ў калонію № 24 у Зарэччы, дзе яна сутыкнулася з моцным ціскам. Адным з датычных да яе пераследу яна называе супрацоўніка калоніі Дзяніса Ніканенку. Паводле Вікторыі, ён неаднаразова ўжываў да яе фізічную сілу. «Пасля таго, што адбывалася са мной у ПК-24, наступствы я адчуваю дагэтуль. Перажыты гвалт ледзь не зрабіў мяне інвалідам». Сведкай грубага абыходжання супрацоўніка калоніі з Вікторыяй была былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121253 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  11. 📝 Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна» 🔹Паведаміць пра затрыманне праз Telegram-бот @viasna_bot 🔹Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS, @SOSViasna; 🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org; 🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org; 🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org. 📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring ❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org ⁉️️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

  12. 🎨 У Уроцлаве пройдзе выстава беларускага мастака і былога палітвязня Алеся Папковіча З 10 па 24 кастрычніка ў Уроцлаве адбудзецца мастацкая выстава «Сны палітвязня» беларускага мастака і былога палітвязня Алеся Папковіча. У экспазіцыі будуць прадстаўленыя працы, створаныя падчас зняволення і пасля яго, а таксама новыя творы, якія працягваюць гэты цыкл. «Самым складаным для мяне ў зняволенні была не адсутнасць свабоды, а немагчымасць тварыць. Нібыта я страціў частку самога сябе. І мне было важна нават у такіх умовах знайсці спосабы займацца творчасцю. Я пісаў вершы, маляваў на кавалачках паперы, марыў пра новыя праекты», — распавядаў былы палітвязень. Адкрыццё выставы: 🗓 17 кастрычніка, субота 🕕 18:00 📍 Domek Miedziorytnika ul. Świętego Mikołaja 1, Wrocław

  13. 📹 Як (не) працавала савецкая прававая сістэма: новы выпуск "Прававых летапісаў" У гэтым выпуску мы падрабязна разбіраем гісторыю таго, як прававыя інстытуты працавалі ў розныя эпохі СССР і чаму яны паступова страцілі сваю галоўную функцыю. Што вы даведаецеся ў выпуску: • Каму насамрэч служыў закон. • Пік дэградацыі і пазасудовыя расправы. • Гучныя сфабрыкаваныя справы ў БССР. • "Карная псіхіятрыя" эпохі "адлігі". • Ілюзія законнасці ў эпоху застою. Глядзіце новае відэа, стаўце падабайкі і пакідайце каментары, калі гэта для вас бяспечна! 👉 https://youtu.be/w6YZjZj1A8w?si=Sf-t3kNKxes4ZHpU

  14. 💔 Дапаможам былой палітзняволенай Ларысе Шыраковай пачаць жыццё нанова Былая гомельская журналістка і палітзняволеная Ларыса Шыракова цяпер жыве ў Беластоку і мае патрэбу ў падтрымцы. У 2023 годзе Ларысу асудзілі на 3,5 года калоніі. За кратамі яна страціла маці — на пахаванне жанчыну не адпусцілі і паведамілі пра смерць толькі праз месяц. Яе сын-падлетак вымушаны быў нейкі час чакаць на маці ў прытулку. У верасні 2025 года Ларысу прымусова вывезлі з Беларусі ў Літву — за тры месяцы да заканчэння тэрміну. Цяпер яна чакае рашэння па справе аб міжнароднай абароне ў Польшчы. З-за Дублінскай працэдуры Ларысу могуць вярнуць у Літву. Пакуль былая палітзняволеная не можа афіцыйна працаваць. Таму ёй патрэбная дапамога з жыллём, юрыдычнымі выдаткамі і набыццём тэхнікі, каб вярнуцца да любімай справы — фатаграфіі. 🤝 Падтрымаць Ларысу можна па спасылцы BYSOL. 💛"Жоўтае сястрынства там існуе", — журналістка Ларыса Шчыракова пра амаль тры гады за кратамі

  15. Праваабаронцы заклікаюць далучацца да Тыдня супраць смяротнага пакарання Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" пачалі актыўную падрыхтоўку да Тыдня супраць смяротнага пакарання, які пройдзе 5–10 кастрычніка 2026 года. Традыцыйна ў гэтыя дні ва ўсім свеце праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя адмене смяротнага пакарання, і Беларусь таксама павінна гучаць у гэтай міжнароднай размове. «Наша мэта — расказаць як мага большай колькасці беларусаў, беларусак і замежнай аўдыторыі пра тое, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўсё яшчэ прымяняецца смяротнае пакаранне, і чаму яго адмена важная»,— адзначаюць праваабаронцы. Чытаць па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/120836

  16. edited

    ⚖️ Настаўніцу з-пад Петрыкава асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» Вольгу Вострыкаву затрымалі сёлета. Пра гэта паведамляе “Гомельская Вясна”. Жанчыну судзілі ў Гомельскім абласным судзе паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Вольга працавала настаўніцай. Паводле папярэдняй інфармацыі, ёй, верагодна, прысудзілі «хатнюю хімію».

  17. «Лепшая стратэгія — зафіксаваць і ігнараваць». Спробы вярбоўкі дэлегатаў Каардынацыйнай рады працягваюцца Нядаўна актывіст і дэлегат Каардынацыйнай рады Яўген Караулаў распавёў, што ўжо тры месяцы супрацоўнікі КДБ аказваюць ціск на яго сям’ю ў Беларусі і праз родных спрабуюць выйсці з ім на сувязь да гэтага часу. Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што гэта не адзіны выпадак ціску на дэлегатаў у апошні час. Цягам апошніх дзён супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі прыходзілі да сваякоў у Беларусі некаторых сябраў Каардынацыйнай рады. Юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва пракаментавала трансгранічны пераслед у адносінах да актывістаў. «Такія выпадкі важна фіксаваць, неадкладна паведамляць у мясцовую паліцыю і паведамляць сваім калегам, апавяшчаць праваабаронцаў. І вельмі важна не ўступаць у дыялог, бо часта ўжо ў працэсе камунікацыі агучваюцца і рэалізуюцца пагрозы блізкім». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121254 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  18. «Жорстка і неапраўдана». Экс-палітзняволеныя распавялі пра катаванні з боку былога супрацоўніка ПК-24 48-гадовы Дзяніс Валер'евіч Ніканенка некалькі гадоў, да сакавіка гэтага года, займаў пасаду дзяжурнага памочніка начальніка жаночай калоніі № 24 у Зарэччы. Вызваленыя палітзняволеныя Вікторыя Кульша і Паліна Шарэнда-Панасюк распавялі "Вясне" пра яго жорсткае абыходжанне са зняволенымі жанчынамі: ужыванне гвалту, здзекі, фабрыкацыя парушэнняў. «Менавіта з Ніканенкам я звязваю адны з самых страшных эпізодаў майго зняволення. Ён неаднаразова ўжываў да мяне фізічную сілу ў ПК-24. Жорстка і неапраўдана. Гэта фізічна моцны мужчына вагой больш за сто кілаграмаў, які валодаў не толькі відавочнай фізічнай перавагай над зняволенай жанчынай, але і ўладай супрацоўніка пенітэнцыярнай сістэмы», — распавяла Вікторыя. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121253 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  19. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Дзмітрыем Нештам Дзмітрый Нешта — вайсковы пенсіянер. Яго затрымалі 26 кастрычніка 2021 года. Першапачаткова супраць мужчыны распачалі крымінальную справу паводле арт. 14 і ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса (замах на наўмыснае знішчэнне маёмасці), але пазней абвінавачванне перакваліфікавалі на арт. 289 КК (акт тэрарызму). У выніку Дзмітрыя асудзілі да 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама яго пазбавілі вайсковага звання падпалкоўніка. Па стане на восень 2025 года палітзняволены адбываў тэрмін у ПК № 15. ✍️ Калі вы перасякаліся з Дзмітрыем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

  20. ✊ Зварот да былых палітвязняў: дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі Калі ласка, правярайце інфармацыю пра людзей, з якімі вы праходзілі праз СІЗА, калоніі і ШІЗА, ды падзяліцеся ёй з праваабаронцамі. 🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1 Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей. Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам. 📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.

  21. Older posts