Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢
  1. Шэсць рублёў заробку за месяц і медытацыя пяском: аповед пра быт, працу і медыцыну ў ПК-1 Былы беларускі палітвязень наваполацкай ПК-1 Сяргей (імя змененае з прычынаў бяспекі) быў сярод тых, каго вызвалілі і прымусова вывезлі за межы краіны ў складзе адной з груп дэпартаваных. Ён правёў у калоніі некалькі гадоў — спачатку на агульным, а пасля на строгім рэжыме. У інтэрв'ю "Вясне" ён падрабязна распавёў пра ўнутраны быт калоніі, эканоміку прымусовай працы, абсурдныя заданні адміністрацыі, салідарнасць паміж зняволенымі і сістэмны крэш-тэст у галіне лагернай медыцыны. «На агульным рэжыме я спачатку вазіў брусы і дошкі з аднаго цэха ў іншы на чатырохкалёсным вазку, а потым грузіў гатовыя паддоны ў фуры, — кажа былы палітвязень. — Гэта цяжкая фізічная праца, хоць загрузка адной-дзвюх фур займала каля гадзіны на дзень. За ўсё гэта на рукі выходзіла чыстымі шэсць рублёў у месяц». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121226 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  2. 🕯 Памёр бард і пісьменнік Анатоль Кудласевіч У суботу, 19 верасня, пайшоў з жыцця беларускі літаратар і бард Анатоль Кудласевіч. Два тыдні таму яму споўнілася 65 гадоў. Нагадаем, у 2020 годзе Анатоль сутыкнуўся з палітычным пераследам. Яго арыштавалі на 10 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту. У 2021 годзе ў ягонай кватэры двойчы праходзілі ператрусы. У верасні 2021 года мужчыну абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаванні» праз БЧБ-сцяг на балконе кватэры. Суд Фрунзенскага раёна Мінска аштрафаваў яго на 2900 рублёў (100 базавых велічыняў). Нягледзячы на інваліднасць другой групы і праблемы са здароўем, ноч перад судом пісьменніка ўтрымлівалі на Акрэсціна. 🥀 Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Анатоля Кудласевіча.

  3. ❤️‍🩹 Вызваленне 25 палітвязняў: падборка матэрыялаў «Вясны» 16 верасня ў Беларусі вызвалілі 25 палітвязняў. Адразу пасля вызвалення іх прымусова вывезлі з краіны ў Літву. Пазней частка з іх накіравалася ў Польшчу, дзе іх чакалі родныя і блізкія. Нагадваем нашы матэрыялы пра падзеі 16 верасня і людзей, якія нарэшце апынуліся на волі: 🔹 25 палітвязняў на волі: распавядаем пра тых, каго 16 верасня вызвалілі па памілаванні 🔹 Першыя гадзіны на волі: фотарэпартаж з Вільні, куды даставілі вызваленых палітвязняў 🔹 Сярод вызваленых — два пенсіянеры. За кратамі застаюцца яшчэ 42 чалавекі сталага ўзросту 🔹 Па «справе Чорнай кнігі Беларусі» вызвалілі адразу траіх палітвязняў 🔹 «Пакінуў Радзіме 30 кіло вагі»: першыя словы на волі вызваленых палітвязняў 🔹 «Вызваліць усіх і без умоў»: як у свеце сустрэлі вызваленне 25 беларускіх палітвязняў 🔹 25 палітвязняў выйшлі на волю. Але сотні па-ранейшаму застаюцца за кратамі 🔹 «Намі гандлююць, як быдлам». Былыя палітзняволеныя — пра памілаванні ў выніку перамоваў 🔹 Доўгачаканыя абдымкі і слёзы радасці: як у Варшаве сустракалі дэпартаваных палітвязняў 💵 Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

  4. «Галоўная задача — падавіць тваю чалавечую годнасць». Алесь Бяляцкі — пра турму, вайну ва Украіне і Нобелеўскую прэмію Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі даў вялікае інтэрв’ю ўкраінскаму тэлеканалу FREEДОМ. Ён распавёў пра зняволенне, стаўленне да палітвязняў у калоніі, расійскую агрэсію супраць Украіны і пра тое, як за кратамі даведаўся аб прысуджэнні яму Нобелеўскай прэміі. Гаворачы пра ўмовы ў беларускіх турмах і калоніях, Алесь Бяляцкі адзначыў, што адна з галоўных мэтаў ціску — зламаць чалавека. «Галоўная задача — падавіць тваю чалавечую годнасць, знішчыць цябе як чалавека, каб ты адчуў, што сапраўды трапіў у турму. Гэта датычыцца і фізічнага, і маральнага гвалту, і арганізацыі правакацый». Асобна Алесь узгадаў момант, калі ў СІЗА даведаўся, што стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Спачатку пра гэта яму сказаў іншы зняволены ў калідоры, але ён не паверыў. Навіну пацвердзіў адвакат падчас азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы. «Я зразумеў, што гэта факт, хаця ўвогуле не думаў, што такое можа адбыцца», — узгадвае Бяляцкі. Паглядзець цалкам можна па спасылцы 👉 https://www.youtube.com/watch?v=_zuJEHNc4-w

  5. 🗣 «Я не сабака, каб жыць у хляве». Як 50-гадовы беларус прайшоў праз СІЗА і вымушана пакінуў краіну Міхаілу (імя зменена ў мэтах бяспекі) трохі за 50 гадоў. У студзені 2026 года яго затрымалі за некалькі фотаздымкаў расійскай вайсковай тэхнікі, адпраўленых у тэлеграм-канал "Беларускі Гаюн". Мужчына прайшоў праз здзекі ў ізалятары, запаленне лёгкіх без медыцынскай дапамогі і месяцы псіхалагічнага ціску ў гомельскім СІЗА № 3. Пасля таго як суд прызначыў яму "хімію" і вызваліў з-пад варты ў зале, беларус вырашыў не чакаць новага арышту і вымушана эміграваў у Польшчу. Міхаіл распавядае пра метады працы сілавікоў, непахіснасць уласных прынцыпаў і турэмны гумар, які стаў галоўным сродкам абароны ад сістэмы. «Перад самым затрыманнем мне патэлефанаваў супрацоўнік ГУБАЗіКа, прадставіўся і кажа: "Міхаіл, на пяць мінут пагаварыць". Я ўцякаць не стаў, усё ж такі не малады. Сказаў яму, што прыеду, а сам патэлефанаваў родным і папярэдзіў: калі праз дзве гадзіны не выйду на сувязь, то я ў турме, рыхтуйце перадачу». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121221 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  6. 🥁 «Удар па цішыні»: у Амстэрдаме сотні людзей выступілі ў падтрымку беларускіх палітвязняў У суботу, 19 верасня, на знакамітай верфі NDSM у Амстэрдаме прайшоў маштабны перформанс «A Percussion Piece» («Удар па цішыні») у падтрымку беларускіх палітвязняў. 414 чалавек падняліся на трыбуну ў масках з тварамі беларускіх палітвязняў. З каструлямі, бляшанкамі, вечкамі, вёдрамі і іншымі звычайнымі прадметамі яны на працягу 30 хвілін стваралі агульны гукавы перформанс. За кожнай маскай — рэальны чалавек, які знаходзіцца за кратамі. Такім чынам удзельнікі акцыі сімвалічна далі голас тым, каго беларускія ўлады спрабуюць прымусіць маўчаць. «Гэты праект ніколі не быў толькі пра тое, каб ствараць шум. Ён пра адмову ўспрымаць цішыню як норму», — адзначылі арганізатары.

  7. 📸 Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць "жоўтыя біркі" і "спраўкі аб вызваленні" Магшоты (фота пад арыштам) — асобны кірунак фотаздымкі. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых паводле палітычных прычынах. Праваабаронцы «Вясны» сабралі ўжо больш за 60 сведчанняў і магшотаў ад былых палітвязняў — фота з "жоўтых бірак" ды справак аб вызваленні. «Гэтыя магшоты — каштоўныя дакументы памяці, якія зафіксавалі эмоцыі і стан чалавека за кратамі. Для некаторых з палітвязняў гэта адзіны фотаздымак за пяць гадоў жыцця», — кажа аўтарка праекту. Чытаць па спасылцы 👉 mugshots.spring96.org 🌿 Былыя палітвязні могуць прыняць удзел у праекце. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму.

  8. 📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень: 🔹 «Адлюстроўвае не зніжэнне ўзроўню рэпрэсій, а намаганні ўладаў зрабіць іх менш прыкметнымі» 🔹 «Павінны быць вызваленыя неадкладна»: пенсіянеры і цяжкахворыя палітвязні ўсё яшчэ застаюцца за кратамі 🔹 Больш за тысячу прысудаў за "садзейнічанне экстрэмізму": за што беларусаў адпраўляюць за краты 🔹 За «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» асудзілі мінімум 1083 чалавекі 🔹 «Лепш выгнанне, чым яшчэ адна зіма ў лагеры». Экс-палітвязень пра катаванні холадам, страту здароўя і свабоду 🔹 «Не магу ўявіць, што сталася з Арэшкам за апошні год». Былы палітвязень — пра стан 71-гадовага Вячаслава Арэшкі ў калоніі 🔹 Як дзяржаўныя інстытуты ўдзельнічаюць у рэпрэсіях. Група незалежных экспертаў ААН апублікавала новы даклад 🔹 Палітвязняў вызваляюць, але спіс рэпрэсаваных працягвае расці 🔹 25 палітвязняў на волі: распавядаем пра тых, каго 16 верасня вызвалілі па памілаванні 🔹 Па «справе Чорнай кнігі Беларусі» вызвалілі адразу траіх палітвязняў 🔹 27 гадоў таму былі гвалтоўна выкрадзеныя Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі 🔹 25 палітвязняў выйшлі на волю. Але сотні па-ранейшаму застаюцца за кратамі 🔹 «Намі гандлююць, як быдлам». Былыя палітзняволеныя — пра памілаванні ў выніку перамоваў 💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

  9. «За намі сачылі месяцаў дзесяць». Былая палітзняволеная валанцёрка «Вясны» — пра пераслед і вызваленне Былая палітзняволеная валанцёрка гомельскай філіі Праваабарончага цэнтра «Вясна» Святлана Якубовіч распавяла пра пераслед яе і мужа — палітзняволенага Станіслава Мачалава, які застаецца за кратамі, а таксама пра сваё нечаканае вызваленне. Пра гэта яна распавяла «Гомельскай Вясне». Паводле Святланы, перад затрыманнем за імі з мужам каля дзесяці месяцаў сачылі. «За мной і маім мужам сачылі, адсочвалі тэлефон, праслухоўвалі ўсе размовы. Таксама яны рабілі вобшук у нас дома без нашага ведама. Аднойчы ў верасні 2024 года нас забралі разам з маёй маці, інвалідам другой групы. І, пакуль нас цэлы дзень трымалі ў будынку ГУБАЗіКу, яны ўзялі нашыя ключы і без аніякай падставы прыйшлі ў нашую кватэру». Святлана кажа, што сілавікі скапіявалі інфармацыю з тэхнікі, а пазней гэтыя звесткі выкарысталі ў крымінальнай справе. Пра магчымае вызваленне яна, паводле яе слоў, да апошняга не ведала. Перад гэтым Святлана правяла двое сутак у СІЗА № 1 у Калядзічах. «Я пайшла рабіць укол у медчастку. І мяне адтуль адразу выцягнулі — сказалі, прыйшоў аператыўнік, хутка трэба бегчы, нібы я нешта нарабіла і будзе нейкае пакаранне. Але я нічога не рабіла, таму бегла і не ведала, што будзе. А калі прыбегла, мне сказалі: “Пяць хвілін на зборы!”»

  10. 💔 Дапаможам былому палітзняволенаму Аляксандру Сезеню пачаць жыццё нанова Былы палітзняволены Аляксандр Сезень пасля вызвалення з'ехаў з Беларусі ў Польшчу. Маючы інваліднасць трэцяй групы, у зняволенні ён сутыкнуўся з сур'ёзным пагаршэннем здароўя, а цяпер праз праблемы з дакументамі пазбаўлены базавай дапамогі і медыцынскай страхоўкі. Яму патрэбная падтрымка на час, пакуль ён зможа аднавіцца, аформіць абарону і пачаць працаваць. Аляксандра затрымалі ў 2024 годзе за каментары пра «памагатых рэжыму». За кратамі мужчына страціў траціну сваёй вагі, прайшоў праз жорсткія ўмовы ШІЗА, адмаўляўся супрацоўнічаць з аператыўнікамі і сутыкнуўся са здзекамі турэмных дактароў. Яго вызвалілі вясной 2026 года проста з-пад кропельніцы ў турэмным шпіталі. 🤝 Падтрымаць Аляксандра можна па спасылцы BYSOL. 📌 «Цябе прасцей заваліць, чым пераканаць». Экс-палітвязень Аляксандр Сезень пра 25 сутак ШІЗА і турэмных дактароў

  11. 📝 Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна» 🔹Паведаміць пра затрыманне праз Telegram-бот @viasna_bot 🔹Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS, @SOSViasna; 🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org; 🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org; 🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org. 📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring ❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org ⁉️️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

  12. ❤️‍🩹 Нагадаем, як у Варшаве сустракалі вызваленых палітвязняў Пасля гадоў за кратамі — першыя абдымкі з роднымі і блізкімі.

  13. +6

    🔥 Доўгачаканыя абдымкі і слёзы радасці: як у Варшаве сустракалі дэпартаваных палітвязняў Пасля нечаканага вызвалення 16 верасня і прымусовай дэпартацыі ў Літву, 10 з 25 памілаваных палітвязняў накіраваліся ў Польшчу. Сярод тых, хто дабраўся да Варшавы, Алесь Чумакоў, Яўген Юхневіч, Кірыл Пазняк разам з дачкой Янінай, Дзяніс Сальмановіч, Сяргей Рабцаў, Кірыл Гняздзілаў, Павел Белавус, Людміла Чэкіна і Павел Петручэня. У нашым фотарэпартажы глядзіце, як праходзіла сустрэча. Глядзець цалкам👉 https://spring96.org/be/news/121220

  14. «Ёсць людзі, якія былі побач». Як праваабаронцы атрымліваюць новыя сведчанні пра смерці за кратамі На гэтым тыдні «Радыё Свабода» пачало публікацыю другога сезона падкаст-серыяла «Архіпелаг БЕЛАГ». Першая частка прысвечаная палітвязням, якія памерлі за кратамі ці пасля вызвалення ў перыяд ад лета 2024 года да цяперашняга часу. Паводле праваабаронцы «Вясны» Яны Галаган, былыя палітвязні становяцца важнай крыніцай інфармацыі пра тое, пры якіх абставінах палітвязні паміралі за кратамі. Пра гэта яна распавяла «Радыё Свабода». «Былыя палітвязні маюць унікальную і карысную для нашай будучай працы інфармацыю пра тое, што адбываецца ўнутры сістэмы, праз якія ўмовы, абставіны гінуць людзі за кратамі», — кажа Яна. Аднак, паводле праваабаронцы, сістэмна збіраць такія звесткі складана — шмат што залежыць ад гатоўнасці саміх людзей распавядаць пра перажытае. «Не ўсе былыя палітвязні хочуць наноў перажываць траўматычны досвед і расказваць пра яго. Не ўсе гатовыя рабіць гэта публічна. Сістэматычная праца не вядзецца, вядзецца проста фіксаванне таго, пра што людзі хочуць самі нам распавесці», — адзначыла праваабаронца.

  15. «За кожнай лічбай — чалавечае жыццё». Група незалежных экспертаў па Беларусі выступіла ў ААН Інтэрактыўны дыялог з Групай незалежных экспертаў па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі праходзіць у межах 63-й сесіі Рады па правах чалавека ААН. Кіраўніца Групы Карына Маскаленка разам з Сьюзан Базілі ды Монікай Платэк прадставіла абноўленую вусную інфармацыю па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў адпаведнасці з рэзалюцыяй 61/27 СПЧ. Запісы выступленняў можна паглядзець тут і тут. У матэрыяле вы даведаецеся: — што заявіла Група незалежных экспертаў; — што заявіла дэлегацыя Беларусі; — што казалі прадстаўнікі іншых дэлегацый; — што казалі праваабаронцы; — якія вынікі абмеркавання. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121217 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  16. ⚖️ Супрацоўніцу Бешанковіцкага райвыканкама асудзілі паводле пяці «экстрэмісцкіх» артыкулаў 56-гадовую Галіну Усцюгаву асудзілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Пра гэта паведамляе «Віцебская Вясна». 18 верасня імя жанчыны з’явілася ў спісе асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», на сайце МУС. Мінскі гарадскі суд прызнаў Галіну Усцюгаву вінаватай паводле чч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці або варажнечы), арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый). Галіна Усцюгава была дэпутаткай Бешанковіцкага райсавета мінулага склікання, дзе займалася пытаннямі аграпрамысловага комплексу і экалогіі. Раней, у 2000-я гады, яна была старшынёй Ульскага сельсавета.

  17. 🤝 «За кожнай лічбай — чалавечае жыццё». Група незалежных экспертаў па Беларусі выступіла ў ААН Інтэрактыўны дыялог з Групай незалежных экспертаў па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі праходзіць у межах 63-й сесіі Рады па правах чалавека ААН. Кіраўніца Групы Карына Маскаленка разам з Сьюзан Базілі ды Монікай Платэк прадставіла абноўленую вусную інфармацыю па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў адпаведнасці з рэзалюцыяй 61/27 СПЧ. "Вясна" распавядае, як гэта было. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121217

  18. 🫂 Дэпартаваных палітвязняў сустракаюць у Варшаве Нагадаем, 16 верасня на волю выйшлі 25 палітвязняў. Пасля вызвалення ўсіх іх прымусова вывезлі з Беларусі і прывезлі ў Вільню. Пазней 10 з іх адправіліся ў Польшчу, дзе іх чакаюць сем’і.

  19. Older posts