Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

Шэсць рублёў заробку за месяц і медытацыя пяском: аповед пра быт, працу і медыцыну ў ПК-1 Былы беларускі палітвязень наваполацкай ПК-1 Сяргей (імя змененае з прычынаў бяспекі) быў сярод тых, каго вызвалілі і прымусова вывезлі за межы краіны ў складзе адной з груп дэпартаваных. Ён правёў у калоніі некалькі гадоў — спачатку на агульным, а пасля на строгім рэжыме. У інтэрв'ю "Вясне" ён падрабязна распавёў пра ўнутраны быт калоніі, эканоміку прымусовай працы, абсурдныя заданні адміністрацыі, салідарнасць паміж зняволенымі і сістэмны крэш-тэст у галіне лагернай медыцыны. «На агульным рэжыме я спачатку вазіў брусы і дошкі з аднаго цэха ў іншы на чатырохкалёсным вазку, а потым грузіў гатовыя паддоны ў фуры, — кажа былы палітвязень. — Гэта цяжкая фізічная праца, хоць загрузка адной-дзвюх фур займала каля гадзіны на дзень. За ўсё гэта на рукі выходзіла чыстымі шэсць рублёў у месяц». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121226 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

01K2K21 Sep 10:5010 Nov 23:301.9K21 Sep 10:50: 0 views10 Nov 23:30: 1,850 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
21 Sep 2026, 10:500
10 Nov 2026, 23:301.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.