⚖️ Супрацоўніцу Бешанковіцкага райвыканкама асудзілі паводле пяці «экстрэмісцкіх» артыкулаў 56-гадовую Галіну Усцюгаву асудзілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Пра гэта паведамляе «Віцебская Вясна». 18 верасня імя жанчыны з’явілася ў спісе асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», на сайце МУС. Мінскі гарадскі суд прызнаў Галіну Усцюгаву вінаватай паводле чч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці або варажнечы), арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый). Галіна Усцюгава была дэпутаткай Бешанковіцкага райсавета мінулага склікання, дзе займалася пытаннямі аграпрамысловага комплексу і экалогіі. Раней, у 2000-я гады, яна была старшынёй Ульскага сельсавета.