❤️🩹 Былы палітвязень Павел Петручэня сустрэўся са сваёй сям’ёй Берасцейца затрымалі зімой 2022 года і абвінавацілі ў перадачы даных у «Чорную кнігу Беларусі». Мужчыну асудзілі да 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. На волі яго чакалі жонка і двое непаўналетніх дзяцей.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
-
edited -
«Уяўляе сабой дыскрымінацыю ў дачыненні да жанчын», — юрыстка "Вясны" пра новыя правілы ўтрымання пад вартай у СІЗА КДБ У верасні 2026 года набылі моц новыя правілы ўнутранага распарадку ў СІЗА КДБ. Юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва прааналізавала абноўлены дакумент і выявіла ў ім нормы з прыкметамі дыскрымінацыі паводле гендарнай прыкметы, а таксама палажэнні, што ўзмацняюць ізаляцыю людзей, якія знаходзяцца пад вартай. Сярод новаўвядзенняў — абмежаванне выдачы прылад для галення і пракладак жанчынам, а таксама прамое замацаванне ў правілах існуючага раней дэ-факта абмежавання на перапіску, пасылкі ды спатканні для асоб у карцары — што на практыцы азначае ўтрыманне чалавека ў рэжыме інкамунікада. "Вясна" разбірае ключавыя змены ў правілах. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121214 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
-
edited У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 11 прозвішч — цяпер у ім 6917 чалавек 18 верасня МУС Беларусі абнавіла «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Сярод іх — палітзняволены, былы падпалкоўнік КДБ Аляксей Храловіч. У 2022 годзе яго асудзілі да 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 500 базавых велічыняў паводле ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказнае становішча). Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». ⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў» 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 18 верасня
-
📄 Тэрміны даўніны выйшлі, але пераслед працягваецца: як сілавікі выкарыстоўваюць арт. 342 Тэрмін даўніны па арт. 342 Крымінальнага кодэкса, які масава выкарыстоўваўся для пераследу ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года, ужо скончыўся. Аднак праваабаронцы працягваюць фіксаваць розныя формы пераследу людзей за ўдзел у мірных сходах шасцігадовай даўніны. Юрыстка «Вясны» Віка адзначае, што цяпер такі пераслед можа адбывацца без шматгадовага зняволення: гэта ператрусы, канфіскацыя тэхнікі, пагрозы арыштам маёмасці, выклікі ў міліцыю і нават распачынанне крымінальнай справы, якую пасля спыняюць праз сканчэнне тэрміну даўніны. «Усё пералічанае — гэта рэпрэсіі за рэалізацыю права на мірныя сходы, але ў іншай форме, без крымінальнага пераследу з пазбаўленнем волі на доўгія гады». Асобная практыка — прымус да прызнання віны. Паводле юрысткі, з прававога пункту гледжання такое прызнанне не мае сэнсу, калі тэрмін даўніны ўжо скончыўся, але можа выкарыстоўвацца як сродак псіхалагічнага ціску і для стварэння фармальнага «доказу». «Такі самаагавор з’яўляецца перш за ўсё псіхалагічным ціскам. Гэта такі тэрор: “мы цябе яшчэ знойдзем”». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121192 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
-
edited
🤬 «Намі гандлююць, як быдлам». Былыя палітзняволеныя — пра памілаванні ў выніку перамоваў 16 верасня пасля беларуска-амерыканскіх перамоваў Джон Коўл заявіў, што ЗША здымаюць санкцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў, а ўлады Беларусі "ў якасці жэста добрай волі" вызваляюць 25 палітзняволеных. "Вясна" запытала ў былых палітзняволеных, як яны за кратамі ўспрымалі навіны пра памілаванні, як ставяцца да "гуманізму" Лукашэнкі і каго з палітвязняў, на іх думку, трэба вызваляць, як мага хутчэй. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121210 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
-
❤️🩹 «Краты — гэта проста ўмоўнасць. Але мы мацней за абставіны». Андрэй Аляксандраў на канферэнцыі БАЖ Вызвалены 16 верасня палітзняволены журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў выступіў у Вільні на канферэнцыі «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты». Ён падзякаваў беларускім журналістам за тое, што яны застаюцца ў прафесіі, а таксама ўсім, хто падтрымліваў яго і ягоную сям'ю падчас зняволення. «Я вельмі хачу ўсім падзякаваць за вялікую падтрымку, якую я адчуваў кожны дзень. Я вельмі ўдзячны ўсім людзям, якія падтрымлівалі маю сям’ю. Я ведаю пра большасць з вас — пра ўсіх маіх сяброў, калег, людзей, з якімі я працаваў у БАЖ і БелаПАН. І гэта вельмі-вельмі важна». Аляксандраў адзначыў, што за кратамі для яго было важна ведаць, што калегі працягваюць працаваць і беларуская журналістыка працягвае існаваць. «З намі свет не скончыўся, і мы не сканчаемся, бо мы ёсць адзін у аднаго. Ніякія краты... Краты — гэта проста ўмоўнасць, гэта проста такія абставіны. Але мы мацней за абставіны, бо мы разам, мы вельмі класныя і крутыя».
-
Праваабаронцы заклікаюць далучацца да Тыдня супраць смяротнага пакарання Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" пачалі актыўную падрыхтоўку да Тыдня супраць смяротнага пакарання, які пройдзе 5–10 кастрычніка 2026 года. Традыцыйна ў гэтыя дні ва ўсім свеце праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя адмене смяротнага пакарання, і Беларусь таксама павінна гучаць у гэтай міжнароднай размове. «Наша мэта — расказаць як мага большай колькасці беларусаў, беларусак і замежнай аўдыторыі пра тое, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўсё яшчэ прымяняецца смяротнае пакаранне, і чаму яго адмена важная»,— адзначаюць праваабаронцы. Чытаць па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/120836
-
🫂 Вялікабрытанія і яшчэ 37 краін заклікалі вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі і спыніць рэпрэсіі Вялікабрытанія і яшчэ 37 краін — удзельніц АБСЕ — заклікалі беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя і апанентаў улады. Адпаведную сумесную заяву 17 верасня агучылі на пасяджэнні Пастаяннай рады АБСЕ ў Вене. У заяве адзначаецца, што пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года беларусы выйшлі на мірныя акцыі з патрабаваннем дэмакратычных пераменаў і супраць вынікаў выбараў, якія падпісанты называюць сфальсіфікаванымі. «У адказ рэжым Лукашэнкі пачаў жорсткае і сістэматычнае падаўленне мірных пратэстаў», — гаворыцца ў заяве. Паводле яе аўтараў, за шэсць гадоў сітуацыя істотна не змянілася. «Беларускія ўлады працягвалі сістэматычна падаўляць асноўныя свабоды і пераследаваць тых, каго ўспрымаюць як крытыкаў улады», — адзначаецца ў дакуменце. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121206 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
-
edited
🗣 «У нас было толькі тое, што мы мелі ў сваіх галовах». Алесь Чумакоў — пра апошнія дні перад вызваленнем Гусляр і палітвязень Алесь Чумакоў, якога вызвалілі 16 верасня, у інтэрв’ю «Радыё Свабода» распавёў, як прайшлі яго апошнія дні за кратамі. Перад вызваленнем Чумакоў знаходзіўся ў СІЗА № 1 у Калядзічах разам з выдаўцом Змітром Коласам, які таксама выйшаў на волю 16 верасня. Паводле Алеся, ім давалі зразумець, што іх могуць вызваліць, аднак да апошняга поўнай упэўненасці не было. «Тры дні мы размаўлялі на ўсе магчымыя тэмы, гулялі ва ўсе магчымыя інтэлектуальныя гульні. У нас было толькі тое, што мы мелі ў сваіх галовах. Але Зміцер чалавек вельмі цікавы. Я спадзяюся, што таксама змог ягоны сум разагнаць». Чумакоў распавёў, што разам яны правялі толькі апошнія тры дні. Як ён зразумеў пазней, у СІЗА іх рыхтавалі да вызвалення, а ў іншых камерах знаходзіліся яшчэ некалькі чалавек. «Іх мы пабачылі ўжо толькі ў аўтобусе, калі ехалі ў Літву».
-
🗣 Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 886 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 10000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады. ❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS, @Viasnainfo 📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой. ✍️ Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
-
📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову» Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах. Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой. @ViasnaSOS | @viasnainfo | @viasna_bot
-
🎧 «Архіпелаг БЕЛАГ-2»: турма, што забівае. Новыя смерці палітвязняў за кратамі і пасля вызвалення «Радыё Свабода» запускае другі сезон падкаст-серыяла «Архіпелаг БЕЛАГ», прысвечанага карнай сістэме рэжыму Лукашэнкі. У першай частцы новага сезона журналісты распавядаюць пра смерці палітзняволеных за кратамі з лета 2024 года да цяперашняга часу, а таксама пра лёсы былых палітвязняў, якія памерлі пасля вызвалення або пры нявысветленых абставінах. Першы сезон «Архіпелага БЕЛАГ» складаўся з сямі частак і распавядаў пра розныя этапы рэпрэсіўнай сістэмы: ад затрымання і адміністрацыйнага арышту да следства, «хіміі», этапаў, калоній і турмаў. Асобныя выпускі былі прысвечаныя смерцям за кратамі і жыццю пад наглядам пасля вызвалення. Новы выпуск па спасылцы 👉 https://youtu.be/EOjrts_JNxs?si=nXyV2TXN7dm8whCp
-
🤬 «Хацелі разам папіць кавы»: як пяць гадоў таму ў «Дзень народнага адзінства» збілі зняволеных ПК-17 Беларускія ўлады прызначылі 17 верасня «Днём народнага адзінства». Былы палітзняволены ў інтэрв’ю «Вясне» ўзгадаў, чым яму запомніўся гэты дзень у калоніі № 17 у 2021 годзе. «Імкліва ўварваліся з дзясятак супрацоўнікаў калоніі з дубінкамі. Яны пачалі крычаць, ставіць людзей да сценкі “на расцяжку”. Пры гэтым наносілі шматлікія ўдары: білі дубінкамі, нават нагамі. Некаторыя падалі, але мусілі зноў падымацца і станавіцца каля сценкі. Найбольш актыўным у збіцці быў Карчэўскі (начальнік рэжымнага аддзела ПК-17 Сяргей Карчэўскі — заўвага рэд.) — ён некалькі разоў дубінкай збіваў тых, хто стаяў у прымусовай позе, наносіў удары па нагах, каб яны шырэй расставілі іх. Збіваў некаторых нагамі, быццам граў у футбол і трэба было выбіць мяч як мага далей». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118704
-
edited
💔 25 палітвязняў выйшлі на волю. Але сотні па-ранейшаму застаюцца за кратамі Кожны вызвалены чалавек — гэта вялікая радасць. Але ў дні вызваленняў асабліва важна памятаць пра тых, каму прысудзілі велізарныя тэрміны і хто ўжо амаль шэсць гадоў застаецца ў няволі. Расказваем пра шэсць палітвязняў, чые прысуды вымяраюцца гадамі і дзесяцігоддзямі: Мікалай Аўтуховіч — 25 гадоў калоніі. Ветэрана афганскай вайны і актывіста затрымалі ў снежні 2020 года. Яго асудзілі адразу паводле 12 артыкулаў. У зняволенні Мікалай пастаянна зазнае жорсткі ціск: нягледзячы на сур'ёзныя праблемы з суставамі і страўнікам, яго пазбаўляюць лекаў і лістоў, а таксама ўтрымліваюць на жорсткім турэмным рэжыме. Ігар Аліневіч — 20 гадоў калоніі. Актывіст анархісцкага руху. Яго затрымалі ў кастрычніку 2020 года каля мяжы і асудзілі, сярод іншага, за «акт тэрарызму». Ён адбывае пакаранне ва ўмовах жорсткага рэжыму, рэгулярна трапляе ў ШІЗА і трымае галадоўкі на знак пратэсту. Ірына Мельхер — 17 гадоў калоніі. Пенсіянерку, фігурантку «справы Аўтуховіча», затрымалі ў снежні 2020 года. Ёй ужо споўніўся 71 год — гэта быў яе шосты дзень нараджэння запар у няволі. Жанчына мае цяжкае гінекалагічнае захворванне, але не атрымлівае належнага лячэння. Любоў Рэзановіч — 15 гадоў калоніі. Жонку праваслаўнага святара разам з мужам і сынам затрымалі ў снежні 2020 года. Яна стала фігуранткай «справы Аўтуховіча». Сцяпан Латыпаў — 8,5 года калоніі. Арбарыста і жыхара мінскай «Плошчы Перамен» затрымалі ў верасні 2020 года. Падчас суда, заявіўшы пра катаванні, ён на знак пратэсту ўваткнуў сабе ў горла асадку. Пазней у калоніі мужчына глытаў лязо і рэзаў вены на фоне ціску і адмовы ў лячэнні. Эдуард Бабарыка — 8 гадоў калоніі, пазней яму дадалі яшчэ 2 гады. Кіраўніка ініцыятыўнай групы свайго бацькі затрымалі яшчэ да пачатку масавых пратэстаў — у чэрвені 2020 года. Ён правёў у СІЗА тры гады ў чаканні суда. Гэта толькі малая частка палітвязняў, якія дагэтуль застаюцца за кратамі і працягваюць адбываць шматгадовыя тэрміны. Больш гісторый палітвязняў — prisoners.spring96.org
-
edited
📷 Фотафакт: Як змяніўся Андрэй Аляксандраў за амаль 6 гадоў зняволення За час за кратамі Андрэй страціў 30 кіло вагі. Журналіста і медыяменеджара Андрэя Аляксандрава разам з партнёркай Ірынай Злобінай затрымалі яшчэ ў студзені 2021 года. Андрэю прысудзілі 14 гадоў калоніі, Ірыне - 9.
-
🌏 «Вызваліць усіх і без умоў»: як у свеце сустрэлі вызваленне 25 беларускіх палітвязняў 16 верасня Джон Коўл паведаміў пра вызваленне 25 чалавек па памілаванні. Усе яны прымусова перамешчаныя на тэрыторыю Літвы. "Вясна" сабрала рэакцыі міжнароднай супольнасці: дыпламаты і праваабаронцы выступілі з прывітальнымі заявамі і патрабаваннем неадкладнага вызвалення ўсіх астатніх палітвязняў. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121203 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
-
edited
🗣 Андрэй Пачобут распавёў, як яго правяралі на мяжы пры ўездзе ў Беларусь Былы палітвязень Андрэй Пачобут расказаў, што пасля праверкі пашпарта на беларуска-польскай мяжы да яго падышоў капітан памежнай службы і запрасіў на размову. Пазней да іх далучыўся чалавек у цывільным, які мог прадстаўляць КДБ. Пра гэты эпізод журналіст расказаў у інтэрв'ю польскаму YouTube-праекту Kanał Zero. Паводле яго слоў, усё адбылося 8 верасня, калі ён уехаў у Беларусь з Польшчы. «Я аддаў ім пашпарт для кантролю. Калі ён [памежнік] увёў даныя ў базу, у іх там загарэліся ўсе чырвоныя лямпачкі, якія ў іх толькі ёсць», — расказаў Андрэй Пачобут. Пазней, паводле журналіста, прыйшлі яшчэ трое чалавек — двое ў форме памежнай службы і адзін у цывільным. Андрэй не ведае, кім менавіта быў мужчына ў цывільным, але дапускае, што ён мог прадстаўляць спецслужбы. «Магчыма, гэта было КДБ. Мяркую, што КДБ, але дакладна не ведаю. І размова са мной у іх асабліва не клеілася». 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 17 верасня
-
📌 Сваякам некаторых палітвязняў паведамілі пра вызваленне, але 16 верасня яны так і не выйшлі на волю Увечары 15 верасня сваякам некаторых палітвязняў тэлефанавалі з папраўчых калоній і прасілі раніцай наступнага дня прыехаць, каб сустрэць сваіх блізкіх пасля вызвалення. Пра некалькі такіх выпадкаў паведамляе MAYDAY TEAM. Аднак раніцай 16 верасня гэтыя палітвязні з калоній не выйшлі. Прычыны таго, што адбылося, сваякам не патлумачылі. Гаворка ідзе не пра тых 25 палітвязняў, якіх 16 верасня вызвалілі і прымусова вывезлі з Беларусі ў Літву.
-
💔 «Ён аслеп, цалкам аслеп чалавек», — журналіст Дзмітрый Семчанка пра стан Вячаслава Арэшкі У Беларусі 16 верасня былі вызваленыя і прымусова выдвараныя ў Літву 25 палітвязняў, сярод якіх — два пенсіянеры. Пры гэтым, па стане на сёння ў зняволенні працягваюць утрымліваць не менш за 42 пенсіянеры, сярод якіх людзі з цяжкімі захворваннямі. З нагоды вызвалення палітвязняў у прамым эфіры "Белсата" былы палітвязень, журналіст Дзмітрый Семчанка распавёў пра 71-гадовага Вячаслава Арэшку і 74-гадовага Васіля Дземідовіча, з якім адбываў пакаранне ў івацэвіцкай калоніі № 22. "Вясна" публікуе гэтыя сведчанні. «Вось, напрыклад, Вячаслаў Арэшка там застаецца. Ён аслеп, цалкам аслеп чалавек. Гэта адбывалася на маіх вачах, калі ён губляў зрок, і яму ніхто і нічым не мог дапамагчы. То-бок у яго адслаілася так званая сятчатка, і было ўсё горш і горш. Мы вадзілі яго ўжо, каб патэлефанаваць, мы яго вадзілі да кухні літаральна. Ён ходзіць, але ён нічога не бачыць», — распавёў Дзмітрый Семчанка. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121200 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
-
edited
🔥 Менш чым за суткі беларусы сабралі амаль 33 тысячы еўра для палітвязняў, якія ўчора выйшлі на волю 16 верасня на волю выйшлі 25 беларускіх палітвязняў. Пасля вызвалення іх прымусова вывезлі з Беларусі ў Літву. Каб дапамагчы ім, BYSOL адкрыў экстранны збор у падтрымку вызваленых. «Мэта — выплаціць як мінімум па €1000 кожнаму чалавеку ў межах праграмы падтрымкі палітвязняў і вызваленых. Гэтыя сродкі спатрэбяцца на арэнду жылля, медыцынскую дапамогу, аднаўленне дакументаў і побытавыя выдаткі». 📌 Падтрымаць збор можна па спасылцы.
- Older posts