🕯 Памёр бард і пісьменнік Анатоль Кудласевіч У суботу, 19 верасня, пайшоў з жыцця беларускі літаратар і бард Анатоль Кудласевіч. Два тыдні таму яму споўнілася 65 гадоў. Нагадаем, у 2020 годзе Анатоль сутыкнуўся з палітычным пераследам. Яго арыштавалі на 10 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту. У 2021 годзе ў ягонай кватэры двойчы праходзілі ператрусы. У верасні 2021 года мужчыну абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаванні» праз БЧБ-сцяг на балконе кватэры. Суд Фрунзенскага раёна Мінска аштрафаваў яго на 2900 рублёў (100 базавых велічыняў). Нягледзячы на інваліднасць другой групы і праблемы са здароўем, ноч перад судом пісьменніка ўтрымлівалі на Акрэсціна. 🥀 Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Анатоля Кудласевіча.