🗣 Андрэй Пачобут распавёў, як яго правяралі на мяжы пры ўездзе ў Беларусь Былы палітвязень Андрэй Пачобут расказаў, што пасля праверкі пашпарта на беларуска-польскай мяжы да яго падышоў капітан памежнай службы і запрасіў на размову. Пазней да іх далучыўся чалавек у цывільным, які мог прадстаўляць КДБ. Пра гэты эпізод журналіст расказаў у інтэрв'ю польскаму YouTube-праекту Kanał Zero. Паводле яго слоў, усё адбылося 8 верасня, калі ён уехаў у Беларусь з Польшчы. «Я аддаў ім пашпарт для кантролю. Калі ён [памежнік] увёў даныя ў базу, у іх там загарэліся ўсе чырвоныя лямпачкі, якія ў іх толькі ёсць», — расказаў Андрэй Пачобут. Пазней, паводле журналіста, прыйшлі яшчэ трое чалавек — двое ў форме памежнай службы і адзін у цывільным. Андрэй не ведае, кім менавіта быў мужчына ў цывільным, але дапускае, што ён мог прадстаўляць спецслужбы. «Магчыма, гэта было КДБ. Мяркую, што КДБ, але дакладна не ведаю. І размова са мной у іх асабліва не клеілася». 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 17 верасня