Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

❤️‍🩹 «Краты — гэта проста ўмоўнасць. Але мы мацней за абставіны». Андрэй Аляксандраў на канферэнцыі БАЖ Вызвалены 16 верасня палітзняволены журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў выступіў у Вільні на канферэнцыі «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты». Ён падзякаваў беларускім журналістам за тое, што яны застаюцца ў прафесіі, а таксама ўсім, хто падтрымліваў яго і ягоную сям'ю падчас зняволення. «Я вельмі хачу ўсім падзякаваць за вялікую падтрымку, якую я адчуваў кожны дзень. Я вельмі ўдзячны ўсім людзям, якія падтрымлівалі маю сям’ю. Я ведаю пра большасць з вас — пра ўсіх маіх сяброў, калег, людзей, з якімі я працаваў у БАЖ і БелаПАН. І гэта вельмі-вельмі важна». Аляксандраў адзначыў, што за кратамі для яго было важна ведаць, што калегі працягваюць працаваць і беларуская журналістыка працягвае існаваць. «З намі свет не скончыўся, і мы не сканчаемся, бо мы ёсць адзін у аднаго. Ніякія краты... Краты — гэта проста ўмоўнасць, гэта проста такія абставіны. Але мы мацней за абставіны, бо мы разам, мы вельмі класныя і крутыя».

Views over time

01K2K18 Sep 09:5310 Nov 23:301.9K18 Sep 09:53: 0 views10 Nov 23:30: 1,930 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
18 Sep 2026, 09:530
10 Nov 2026, 23:301.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.