🤬 «Хацелі разам папіць кавы»: як пяць гадоў таму ў «Дзень народнага адзінства» збілі зняволеных ПК-17 Беларускія ўлады прызначылі 17 верасня «Днём народнага адзінства». Былы палітзняволены ў інтэрв’ю «Вясне» ўзгадаў, чым яму запомніўся гэты дзень у калоніі № 17 у 2021 годзе. «Імкліва ўварваліся з дзясятак супрацоўнікаў калоніі з дубінкамі. Яны пачалі крычаць, ставіць людзей да сценкі “на расцяжку”. Пры гэтым наносілі шматлікія ўдары: білі дубінкамі, нават нагамі. Некаторыя падалі, але мусілі зноў падымацца і станавіцца каля сценкі. Найбольш актыўным у збіцці быў Карчэўскі (начальнік рэжымнага аддзела ПК-17 Сяргей Карчэўскі — заўвага рэд.) — ён некалькі разоў дубінкай збіваў тых, хто стаяў у прымусовай позе, наносіў удары па нагах, каб яны шырэй расставілі іх. Збіваў некаторых нагамі, быццам граў у футбол і трэба было выбіць мяч як мага далей». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118704