Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢
edited

💔 25 палітвязняў выйшлі на волю. Але сотні па-ранейшаму застаюцца за кратамі Кожны вызвалены чалавек — гэта вялікая радасць. Але ў дні вызваленняў асабліва важна памятаць пра тых, каму прысудзілі велізарныя тэрміны і хто ўжо амаль шэсць гадоў застаецца ў няволі. Расказваем пра шэсць палітвязняў, чые прысуды вымяраюцца гадамі і дзесяцігоддзямі: Мікалай Аўтуховіч — 25 гадоў калоніі. Ветэрана афганскай вайны і актывіста затрымалі ў снежні 2020 года. Яго асудзілі адразу паводле 12 артыкулаў. У зняволенні Мікалай пастаянна зазнае жорсткі ціск: нягледзячы на сур'ёзныя праблемы з суставамі і страўнікам, яго пазбаўляюць лекаў і лістоў, а таксама ўтрымліваюць на жорсткім турэмным рэжыме. Ігар Аліневіч — 20 гадоў калоніі. Актывіст анархісцкага руху. Яго затрымалі ў кастрычніку 2020 года каля мяжы і асудзілі, сярод іншага, за «акт тэрарызму». Ён адбывае пакаранне ва ўмовах жорсткага рэжыму, рэгулярна трапляе ў ШІЗА і трымае галадоўкі на знак пратэсту. Ірына Мельхер — 17 гадоў калоніі. Пенсіянерку, фігурантку «справы Аўтуховіча», затрымалі ў снежні 2020 года. Ёй ужо споўніўся 71 год — гэта быў яе шосты дзень нараджэння запар у няволі. Жанчына мае цяжкае гінекалагічнае захворванне, але не атрымлівае належнага лячэння. Любоў Рэзановіч — 15 гадоў калоніі. Жонку праваслаўнага святара разам з мужам і сынам затрымалі ў снежні 2020 года. Яна стала фігуранткай «справы Аўтуховіча». Сцяпан Латыпаў — 8,5 года калоніі. Арбарыста і жыхара мінскай «Плошчы Перамен» затрымалі ў верасні 2020 года. Падчас суда, заявіўшы пра катаванні, ён на знак пратэсту ўваткнуў сабе ў горла асадку. Пазней у калоніі мужчына глытаў лязо і рэзаў вены на фоне ціску і адмовы ў лячэнні. Эдуард Бабарыка — 8 гадоў калоніі, пазней яму дадалі яшчэ 2 гады. Кіраўніка ініцыятыўнай групы свайго бацькі затрымалі яшчэ да пачатку масавых пратэстаў — у чэрвені 2020 года. Ён правёў у СІЗА тры гады ў чаканні суда. Гэта толькі малая частка палітвязняў, якія дагэтуль застаюцца за кратамі і працягваюць адбываць шматгадовыя тэрміны. Больш гісторый палітвязняў — prisoners.spring96.org

Views over time

01K2K3K17 Sep 13:0210 Nov 23:302.5K17 Sep 13:02: 0 views10 Nov 23:30: 2,520 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
17 Sep 2026, 13:020
10 Nov 2026, 23:302.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.