📄 Тэрміны даўніны выйшлі, але пераслед працягваецца: як сілавікі выкарыстоўваюць арт. 342 Тэрмін даўніны па арт. 342 Крымінальнага кодэкса, які масава выкарыстоўваўся для пераследу ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года, ужо скончыўся. Аднак праваабаронцы працягваюць фіксаваць розныя формы пераследу людзей за ўдзел у мірных сходах шасцігадовай даўніны. Юрыстка «Вясны» Віка адзначае, што цяпер такі пераслед можа адбывацца без шматгадовага зняволення: гэта ператрусы, канфіскацыя тэхнікі, пагрозы арыштам маёмасці, выклікі ў міліцыю і нават распачынанне крымінальнай справы, якую пасля спыняюць праз сканчэнне тэрміну даўніны. «Усё пералічанае — гэта рэпрэсіі за рэалізацыю права на мірныя сходы, але ў іншай форме, без крымінальнага пераследу з пазбаўленнем волі на доўгія гады». Асобная практыка — прымус да прызнання віны. Паводле юрысткі, з прававога пункту гледжання такое прызнанне не мае сэнсу, калі тэрмін даўніны ўжо скончыўся, але можа выкарыстоўвацца як сродак псіхалагічнага ціску і для стварэння фармальнага «доказу». «Такі самаагавор з’яўляецца перш за ўсё псіхалагічным ціскам. Гэта такі тэрор: “мы цябе яшчэ знойдзем”». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121192 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка