Праваабаронца Леанід Судаленка абскарджвае прызанне яго TikTok-старонкі "экстрэмісцкім матэрыялам" Праваабаронца Леанід Судаленка абскарджвае рашэнне Маладзечанскага раённага суда, які прызнаў яго TikTok-старонку "экстрэмісцкім матэрыялам". У апеляцыі ён звяртае ўвагу на памылку ў назве і ідэнтыфікатары старонкі, непрапарцыйнасць забароны ўсяго рэсурсу, а таксама на тое, што справа разглядалася без яго ўдзелу. Апеляцыйную скаргу праваабаронца накіраваў у судовую калегію па грамадзянскіх справах Мінскага абласнога суда. Ён просіць цалкам адмяніць рашэнне суда. «Я пайшоў туды, дзе сёння знаходзяцца людзі, у TikTok і Instagram. Пачаў рабіць кароткія відэа пра палітвязняў, але ўлады тут жа прызналі мае старонкі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Калі заўтра я размяшчу там новае відэа, як яно можа быць "экстрэмісцкім матэрыялам" на падставе рашэння суда, прынятага да таго, як гэта відэа з'явілася?" — кажа праваабаронца» Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121028 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка