🫤 Выдваранаму з Беларусі праваабаронцу Уладзю Лабковічу забаранілі выезд з Беларусі Былому палітзняволенаму і праваабаронцу «Вясны» Уладзю Лабковічу, якога ў снежні мінулага года прымусова выдварылі з Беларусі, забаранілі выезд з краіны. На адрас яго рэгістрацыі ў Мінску прыйшлі дакументы, згодна з якімі суд увёў абмежаванне на выезд з Беларусі. Прычына — нясплата штрафу па крымінальнай «справе Вясны», паводле якой Уладзя асудзілі да сямі гадоў зняволення, а пазней памілавалі. Выдварэнне Уладзя з Беларусі не спыніла ягоны пераслед — гэта яшчэ адзін прыклад таго, як трансгранічныя рэпрэсіі працягваюцца нават за межамі краіны. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121041 👉 Калі вы за мяжой сутыкнуліся з праявамі трансгранічнага пераследу — паведаміце пра гэта праваабаронцам у бот @viasna_bot, або на @ViasnaSOS — гэта дапаможа нам ацаніць увесь маштаб транснацыянальных рэпрэсій.