Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 9 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

🤬 Былы палітзняволены Мікіта Слепянок: «Спаў на голых дошках з тапкамі пад галавой» Былы палітвязень распавёў "Вясне" пра ўмовы ў штрафным ізалятары (ШІЗА), куды за час зняволення ў калоніі яго двойчы змяшчалі. Першы раз Мікіта апынуўся ў ШІЗА ўжо на другі дзень пасля прыезду ў калонію. Ён атрымаў сем сутак і лічыць, што прычынай стала яго беларускамоўнасць. «Мне адразу далі гэта зразумець. Я стараўся не прыцягваць да сябе ўвагу, хоць яе было вельмі шмат праз беларускамоўнасць, бо гэта незвычайная з’ява для калоніі». Другі раз яго змясцілі ў ШІЗА ў 2024 годзе пасля дня нараджэння. Паводле Мікіты, калі ў медыя з'яўляюцца публікацыі пра дзень нараджэння палітвязня, за гэта караюць самога зняволенага. У калоніі гэта стала своеасаблівым «віншаваннем» ад адміністрацыі. Асобна былы палітвязень распавёў пра ўмовы ў ШІЗА. «Было вельмі халодна. Уначы прыходзілася прачынацца кожную гадзіну і бегчы да батарэй для таго, каб крыху сагрэцца і заснуць. Але спаў я на голых дошках з тапкамі ці рулонам туалетнай паперы пад галавой». Паводле Мікіты, у ШІЗА цяжка было не толькі праз холад і фізічныя ўмовы, але і праз поўную адсутнасць заняткаў. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121004 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

05001K1.5K2K2 Sep 11:2910 Nov 23:301.8K2 Sep 11:29: 0 views10 Nov 23:30: 1,770 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
2 Sep 2026, 11:290
10 Nov 2026, 23:301.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.