Алесь Бяляцкі выступіць на Нобелеўскай канферэнцыі і Фестывалі міру ў Осла Праваабаронца і Нобелеўскі лаўрэат 2022 года Алесь Бяляцкі возьме ўдзел сёння, 3 верасня, у панэлі «Абарона дэмакратыі ва ўмовах росту аўтарытарызму» (Defending Democracy in the Face of Rising Authoritarianism). Панэль пачнецца з ключавога выступу, пасля якога адбудзецца размова паміж Нобелеўскімі лаўрэатамі прэміі міру і актывістам пакалення Z. Удзельнікі абмяркуюць, як абараняць дэмакратычныя каштоўнасці і правы чалавека ва ўмовах узмацнення аўтарытарных рэжымаў. «У кожнага свая жыццёвая гісторыя, але багата чаго і агульнага: барацьба за больш справядлівы свет», — напісаў Алесь Бяляцкі ў сацсетках. На фатаздымку — Нобелеўскія лаўрэаты розных гадоў: журналістка Марыя Рэса (Філіпіны), палітык Хуан Мануэль Сантас (Калумбія) і праваабаронца Алесь Бяляцкі (Беларусь). Паглядзець выступ Алеся можна будзе анлайн а 14:00 па мінскім часе 👉 https://www.youtube.com/watch?v=YvGYO-LWFe0